Гарадзенец заняў другое месца на чэмпіянаце свету па веданні Торы

Міхаілу 16 гадоў, ён выхоўваецца ў шматдзетнай габрэйскай сям’і. Свой адзіны шанец адправіцца ў Ізраіль на чэмпіянат свету па веданні Торы гарадзенец не выпусціў. У выніку – вярнуўся дадому з ганаровым другім месцам.

Вінаватая! Суд вынес прысуд па справе здзекаў з сабакі Лоры

У судзе Гродзенскага раёна 31 мая працягнулася слуханне па справе сабакі Лоры. У суд быў выкліканы ветэрынар, якая адна з першых правярала сабаку. Яе словы адыгралі важную ролю ў прысудзе для абвінавачванай.

Да фестывалю нацыянальных культур у Гродне з’явіліся прыгожыя вазоны. У тым ліку працы Генадзя Абрамовіча

Перад ХІ Фестывалем нацыянальных культур у цэнтры Гродна з’яўляюцца прыгожыя вазоны з лагатыпам свята і гербам Гродна. Падобныя стаялі ў горадзе два гады таму, у час мінулага фестывалю.

“Я не бачыў, што гару”. Гарадзенскі гоншчык працягваў гонку з падпаленым картам

Карт гоншчыка Аляксандра Гедрэвіча з Гродна ў час язды на этапе чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Мінску 30-31 мая, нечакана загарэўся. Не заўважыўшы гэтага, гарадзенец спрабаваў працягваць рух. Толькі калі агонь перакінуўся на камбінезон, гоншчык быў вымушаны катапультавацца.

Гарадзенец з дапамогай квадракоптэра зняў ролік пра прыгажосць “беларускіх Мальдзіваў”

Уладзімер займаецца здымкамі відэа не першы год, але ваўкавыскiя кар’еры здымаў упершыню. Хлопец падняў квадракоптер на вышыню птушынага палёту – у выніку атрымалася незвычайнае відэа, якое добрае перадае прыгажосць “беларускіх Мальдзіваў”.

У Гродне прайшоў другi этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе

У Гродне 28-29 мая прайшоў другі этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе, прысвечаны памяці майстра спорту і суддзі вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Надзеі Бялько. Прыняць удзел прыехалі спартсмены з усёй Беларусі, агульная колькасць зарэгістраваных склала больш за 60 чалавек.

У гарадзенскіх школах праходзяць апошнія званкі

30 і 31 мая ва ўсіх школах Гродна праходзяць апошнія званкі. Для многіх школьнікаў гэта ўрачыстыя дні – яны сканчаюць школу і іх чакае дарослае жыццё.

Гарадзенскія “мазгабойцы” правялі турнір па валейболе

Больш за сто ўдзельнікаў інтэлектуальнай гульні “Мозгобойня” ў нядзелю, 29 мая, сабраліся ў лесапарку Ласосна каб у сяброўскай атмасферы выявіць лепшую каманду. Вось толькі не як заўсёды, адказваючы на пытанні, а гуляючы ў валейбол.

Атрад хуткага рэагавання Чырвонага крыжа паказаў гарадзенцам свой унікальны пазадарожнік

У Пышках упершыню прайшла акцыя “Бяспека побач”, арганізаваная атрадам хуткага рэагавання Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага крыжа. Напярэдадні міжнароднага Дня абароны дзяцей, 28 мая, чальцы атрада ўпершыню выйшлі ў горад у поўным складзе, распавялі пра сваю дзейнасць і паказалі, з чым і як яны працуюць.

Фотафакт: У Пышкі вярнулі антывандальныя трэнажоры. Ці надоўга?

Не прайшло і тыдня, як два вулічныя трэнажоры, зламаныя гарадзенцам, вярнуліся адноўленымі ў Пышкі. На іх ужо зноў займаюцца жыхары горада.