“Самакат у горадзе нават лепей за ровар”. Гарадзенец знайшоў для сябе самы зручны від транспарту

Самакаты ва ўсім свеце карыстаюцца попытам у малых і вялікіх. Гэта лёгкі, зручны і экалагічны транспарт. Менавіта яму аддае перавагу гарадзенец Улад. Зацікавіўся самакатам ён зусім выпадкова.

На вуліцах Гродна ў 70-ы раз прайшла традыцыйная гарадская эстафета

На працягу 70 гадоў у Гродне праходзіць штогадовая лёгкаатлетычная эстафета. Сёлета ўпершыню за доўгі час спартоваму мерапрыемству спрыяла і добрае надвор’е. Каля 700 удзельнікаў выйшлі 5 мая на старт, каб пераадолець 14 этапаў размешчаных на вуліцах горада.

Цёплая вясна: гарадзенцы скідаюць лішнюю вопратку, каб пагрэцца на сонцы, а дзеці адкрываюць сезон купання ў фантанах

З надыходам доўгачаканага цёплага надвор’я гарадзенцы пачынаюць распранацца. Але робяць гэта з асцярогай, бо сіноптыкі абяцаюць цягам усяго месяца кароткачасовыя дажджы, а месцамі навальніцы.

Трыбуны стадыёна “Нёман” запоўнілі студэнты: тут прайшоў фінал марафону “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”

Гродзенскі стадыён “Нёман” даўно не збіраў такога мноства гледачоў. 4 мая тут прайшлі заключныя мерапрыемствы маштабнага грамадска-патрыятычнага марафону “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”.

Ветэраны разам з гарадзенцамі чыталі Алексіевіч і Быкава

У двары Новага замка 3 мая прайшло штогадовае мерапрыемства “Чытаем разам”. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны разам са студэнтамi, школьнiкамi, чыноўнiкамi i прадстаўнiкамi бiзнесу чыталi творы беларускiх пiсьменнiкаў на тэму вайны.

НЕ ведай сваю каманду. У Гродне вісіць бігборд з футбалістам, які ўжо паўгода не грае ў “Нёмане”

Футбалісты “Мінска”, калі прыязджалі ў Гродна, напэўна здзівіліся, убачыўшы на ўездзе ў горад бігборд з выявай свайго калегі, былога гульца “Нёмана” Аляксея Лягчылiна. Ён ужо паўгода таму перайшоў у сталічную каманду, але працягвае “вітаць” гасцей горада ў колерах гарадзенцаў.

У Гродне злодзеі дэкаратыўных раслін крадуць нават пад носам у міліцыі

У Гродне злодзеі зялёных насаджэнняў да таго знахабіліся, што скралі дэкаратыўныя хмызнякі наўпрост з-пад вокнаў абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Крадзеж здзейснілі неўзабаве пасля суботніка, на якім расліны пасадзілі. Пра гэта “Твайму стылю” расказалі супрацоўнікі Зелянбуда.

Пасол Германіі ў Гродне расказаў пра анкалагічны цэнтр, гадзіннiк на вежу кірхі і супрацу з універсітэтам

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар 2 мая наведаў Гродна з афіцыйным візітам. Дыпламат сустрэўся са старшынёй гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым, пабываў ва ўніверсітэце, а таксама наведаў сярэднюю школу №15 і лютэранскую кірху.

У Гродне 1 мая адкрылі сезон каруселямі і фантанамі

У Дзень працы ў парку Жылібера традыцыйна пачалі працаваць атракцыёны, а ва ўсім горадзе ўключылі фантаны.

“Радуйцеся, што аддалі”. У Гродне бізнесмэну вярнулі карты, якiя “памылкова” канфіскавалі

Яшчэ ў пачатку сакавіка гарадзенскаму бізнесмэну Яўгену вярнулі 16 аўто для картынгу, якія канфіскавалі ў 2015 годзе. Як высветлілася – з-за памылкі падатковай. Уладальніку пракату картаў ніхто не кампенсаваў шкоду і нават не папрасіў прабачэння. Гарадзенец аднавіў працу і хоча вярнуць старых кліентаў, але кажа, што цяпер развівацца будзе яшчэ складаней.