Супрацоўнікі фітасанітарнага кантролю ў “Каменным Логу” падманулі бюджэт на 1,3 мільярды

|

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні 6 службовых асоб Гродзенскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па семяводстве, карантыне і абароне раслін.

У Наваградскім раёне пабудуюць ветрапарк

|

Побач з першым у Беларусі ветраком мегаватнага класа на Наваградскай узвышанасці ў бліжэйшы час з’явяцца яшчэ як мінімум 5 ветрагенератараў.

Гродзенская вобласць павінна прыцягнуць 155 мільёнаў даляраў інвестыцый

|

Як паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Русанаў, па прыцягненні наўпроставых замежных інвестыцый Гарадзеншчына ў 2012 годзе пераўзышла іншыя рэгіёны.

Абласны суд разгледзіць скаргу гродзенскіх праваабаронцаў

|

Судовы разгляд скаргі гарадзенцаў, аштрафаваных за апублікаваны ў інтэрнэце фотаздымак з партрэтамі Алеся Бяляцкага, прызначаны на 29 студзеня.

У Гродне пахавалі Юрыя Гуменюка

|

Пахаванне паэта і журналіста адбылося 23 студзеня на могілках ля “Азота”. Развітацца з калегам і сябрам прыйшлі многія прадстаўнікі грамадскасці горада, журналісты, творцы.

Падлетак з Карэлічаў “прадаваў” праз інтэрнэт зброю

|

 Ён размясціў у інтэрнэце абвестку з прапановай продажу агнястрэльнай зброі.

Гродзенскі хакер міжнароднага ўзроўню асуджаны на 2 гады

|

38-гадовы гродзенец распаўсюджваў шкодныя праграмы на тэрыторыі ЗША, Канады і Мексікі.

Akute едзе ў Гродна з вялікім сольным канцэртам

|

Гурт упершыню зайграе ў нашым горадзе 10 лютага на пляцоўцы “ОфицероFF”. Госцем канцэрта будзе гарадзенскі праект “Прощай, привычка” (экс-“Любимая вредная привычка”).

Гродзенскія абаронцы жывёл абвясцілі ў вышук забойцу сабак

|

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл “Адданае сэрца”  на старонцы групы Укантакце звярнулася да ўсіх неабыякавых па дапамогу ў пошуку мужчыны, які травіць выратаваных валанцёрамі бяздомных жывёл байцоўскімі сабакамі.

Дыспут і мастацкая выстава ў Гродне ў гадавіну паўстання Каліноўскага

|

22 студзеня адзначаецца 150-ая гадавіна паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Да гэтай даты ў Гродне прымеркаваныя выстава і і гістарычны дыспут.