У Гродне “Фальксваген Гольф” зваліўся ў Гараднічанку

|

Кіроўца і пасажыр не пацярпелі. Аўтамабіль выцягнулі на наступны дзень.

Загінуў журналіст і паэт Юры Гумянюк

|

Вядомы гарадзенскі журналіст і паэт Юры Гумянюк загінуў 19 студзеня 2013. Паводле відавочцаў трагедыі, ён выпаў з дзявятага паверха інтэрнату па вул. Сухамбаева, які знаходзіцца побач з яго домам.

Падаткавая Гродзенскай вобласці праверыла тых, чые выдаткі перавысілі прыбытак

|

Па выніках праверак фізічных асоб у 2012 годзе ў бюджэт Гродзенскай вобласці даналічана больш за 3,2 мільярда рублёў.

Інспекцыя міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці правяла прэс-канферэнцыю.

Скідзельскія выратавальнікі знялі з галавы дзіцяці… барабан

|

У службу “101” патэлефанаваў мужчына, які не мог самастойна зняць пластмасавую цацку з галавы дачкі.

З ценявога звароту на Гарадзеншчыне выведзена тавараў на 4,45 мільярды

|

На такую суму супрацоўнікі падаткавых органаў Гродзенскай вобласці канфіскавалі летась падакцызных тавараў.

Колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Гродне расце

|

З 7 да 13 студзеня ў паліклінікі з такімі сімптомамі звярнуліся 2035 чалавек, піша vgr.by.

Лукашэнка загаварыў пра прыватызацыю “Гродна Азота”

|

На прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў ён заявіў, што прадпрыемства можа быць прыватызаванае, але толькі калі гэта не пашкодзіць бюджэту.

Кінафестываль “Cinema Perpetuum Mobile” у Гродне не адбудзецца

|

Паказы, запланаваныя на 15-19 студзеня, адмененыя без тлумачэння прычын.

Удзельнікі акцыі “Каляды ў Элізы Ажэшкі” сабралі падарункі для 350 дзяцей

|

У часе мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі, якая ладзілася ў Гродне з 17 снежня да 11 студзеня, збіраліся грошы на падарункі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і выхаванцаў дзіцячых дамоў.

Ірландская кампанія не супраць набыць “Краснасельскбудматэрыялы”

|

Кампанія па вырабе будаўнічых матэрыялаў CRH Public Limited Company гатовая разгледзіць магчымасць набыцця прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці і інвеставаць сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці.