Facebook набыў беларускую кампанію  Masquerade Technologies — распрацоўшчыка дадатка для накладання масак на твары ў рэжыме рэальнага часу MSQRD. Пра гэта паведамляе Business Insider са спасылкаю на афіцыйных прадстаўнікоў сацсеткі.Заснавальнікі MSQRD Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін  зараз пяройдуць на працу ў лонданскі офіс Facebook. Кіраўнік кампаніі, гарадзенец  Яўген Неўгень заявіў, што пакуль Facebook будзе займацца інтэграцыяй тэхналогій MSQRD, дадатак беларускай кампаніі працягне сваё існаванне ў выглядзе асобнага сэрвісу. Са словаў распрацоўшчыкаў плануецца дадаць у сервіс яшчэ больш новых функцый.