Выключы святло на гадзіну – прагаласуй за прыроду
ААТ «Гродно Азот» і ААТ «Пинскдрев» – першыя прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, якія гатовыя падтрымаць міжнародную акцыю «Гадзіна Зямлі». Акцыя запланаваная Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF) на 28 сакавіка, калі каля 1 мільярда чалавек у больш чым за 1000 найбуйных гарадоў па ўсёй Планеце выключаць святло на 1 гадзіну (з 20:30 да 21:30 па-мясцовым часе).