Ходзяць з раёнкай, шукаюць свіней — чумныя камісіі вярнуліся на Гарадзеншчыну

У Абухаўскім сельсавеце на Гарадзеншчыне ўлады зноў распачалі праверкі, ці трымаюць вяскоўцы ў прыватнай гаспадарцы свіней. Выпісваюць прадпісанні, пагражаюць штрафамі — маўляў, дагэтуль існуе пагроза распаўсюду афрыканскай чумы.

Дзятлава рыхтуецца да “Дажынак”: райвыканкам адбудоўваюць, палац Радзівілаў прадаюць

У райцэнтры Дзятлава Гродзенскай вобласці вядуць маштабную рэканструкцыю да абласных “Дажынак”, прызначаных на 13 лістапада. Дзятлаўцы здзіўляюцца, навошта дабудавалі і так вялікі райвыканкам і чаму не рэстаўруюць, а прадаюць былы палац Радзівілаў.

“Я праваслаўная, муж — католік”, — гарадзенцы вітаюць ідэю папы наконт аб’яднання Вялікадняў

| Без катэгорыі

Апытанне Свабоды ў Гродне пра стаўленне да прапановы папы Рымскага Францішка ўсталяваць адзіную дату Вялікадня для католікаў і праваслаўных.

У Свіслачы гіне драўляны маёнтак у закапанскім стылі

На ўскрайку вёскі Свіслач Гродзенскага раёна, заціснуты паміж птушнікамі і полем са збажыной, разбураецца без рамонту і дагляду рэдкі для Беларусі драўляны маёнтак пачатку ХХ стагоддзя ў закапанскім стылі.

Гродзенскія будаўнікі едуць працаваць у Расію

На Гарадзеншчыне многія будаўнікі працуюць няпоўны рабочы дзень, змяншаецца колькасць будаўнічых прадпрыемстваў.

Спецыялісты, шукаючы заробку, масава з’язджаюць у суседнія краіны.