“Вандроўка ў Этнаказку” аб’яднае Гарадзеншчыну і Сувальшчыну

Этнафэст з такой назвай пройдзе ў Гродзенскай вобласці ў наступныя выходныя 17-18 жніўня. Першы дзень фэсту ладзіцца ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна, а другі – у Гродне.

Скончылася першае слуханне па аварыі ля Каробчыц

Першы суд па гучнай справе аварыі са смерцю сужонкаў каля Каробчыц адбыўся 6 ліпеня.  Жанчына, якая была за рулём Таёты Лэнд Крузера ў нецвярозым стане, прызнае сваю віну толькі часткова.

Фестываль у Сярэднявечным духу ладзіцца ў Крэве

У месцы заключэння дынастычнай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім, у халмістай даліне вёскі Крэва 10 жніўня пройдзе традыцыйны фестываль “Крэўскі замак”.

Два айподы чакаюць знаўцаў Ваўкавышчыны

Конкурс па гісторыі Ваўкавыскага раёна ладзіць мясцовы сайт volkovysk.by. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 25 жніўня. Пераможцам уручаць iPod-плэеры.

Фестываль “Гальшанскі замак” аб’яднае два народы

У межах праекта беларуска-літоўскага супрацоўніцтва “Два бакі – адна гісторыя і культура” рыхтуецца да правядзення фестываль “Гальшанскі замак”. Ён запланаваны на 23-24 жніўня.

ДАІ шукае вінавайцу аварыйнай сітуацыі на Горкага

Аўтамабіль Форд Эскорт, у якім ехала сям’я з малым дзіцём, падчас руху па вуліцы Горкага пратараніў металічную агароджу. Аварыйную сітуацыю выклікаў белы Опель, які з’ехаў з месца здарэння.

“Гродна Азот” рэалізуе інвестпраект з дапамогай партнёраў

Праект будаўніцтва новага азотнага комплекса ў ААТ “Гродна Азот” уключаны ў Дзяржаўную праграму развіцця нафтахімічнага комплекса да 2020 года. Канцэрн «Белнафтахім» і ТАА “Газпрам інвестпраект” дамовіліся распрацаваць схему сумеснай рэалізацыі інвестпраекта.

Чэмпіянат па дрыфце працягнецца каля Гродна

Другі этап чэмпіянату па дрыфце адбудзецца ў Абухава 18 жніўня. Каманда racing.by правядзе заезды на вялікай пляцоўцы каля ўзлётнай паласы.

Гараднічанку пачысцяць у раёне маста на Віленскай

Месца, дзе рачулка Юрысдыка ўпадае ў Гараднічанку, абмяльчэла і забрудзілася. Чысціць рэку ад смецця прыедзе мінская служба.

Гродзенская пушча паменшылася на 387 гектараў

Тэрыторыя рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Гродзенская пушча” змянілася як з-за дададзеных, так і з-за выключаных земляў. Новыя межы заказніка акрэслены ў пастанаўленні ўрада.