“Шалом” сустрэне гледачоў у гродзенскай сінагозе

Выстава «Супакой таму, хто ўваходзіць» Уладзіміра Мурахвера адкрыецца ў сінагозе 4 жніўня ў 12.00. Яна складаецца з жывапісу, графікі і працаў са шкла.

Шатландцы не змогуць заўзець у Гродне

Сёння а 19 гадзіне на арэне “Нёмана” распачынаецца матч ФК “Мінск” з шатландскім “Сэнт-Джонстанам”. Сярод балельшчыкаў не будзе аніводнага шатландца.

Аэрапорт “Абухава” прэтэндуе на ўдзел у еўрапейскай лагістычнай сетцы

Гродзенскі аэрапорт можа абслугоўваць дзесяць самалётаў адначасова, але цяпер з яго адпраўляюцца толькі два рэйсы ў тыдзень. З’явіўся шанс павялічыць рэнтабельнасць працы аэрапорта праз уключэнне яго ў лагістычную сетку Baltic.AirCargo.Net.

Скрадзенае золата вярнулі ў ламбард

З ламбарда па вуліцы Камарова скралі залатыя вырабы ў прысутнасці супрацоўніцы крамы. Дзякуючы супрацы прадавачкі і міліцыянтаў злодзеяў затрымалі.

“Прывалку” чакае рэканструкцыя

Прадстаўнікі мытных і пагранічных службаў Беларусі і Літвы 23 ліпеня сустрэліся абмеркаваць пытанні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы, нелегальнага вывазу тавараў і блізкую рэканструкцыю пункта пропуска “Прывалка”.

Стрэламі па колах спынілі нецвярозага кіроўцу

У Ашмянскім раёне па дарозе “Мінск-Вільнюс” кіроўца перавысіў хуткасць. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі парушальніка толькі пасля стрэлаў ў паветра ды па колах.

Выставу “Наваградскі край вачыма Канута Русецкага” пакажуць у Мірскім замку

Сярод твораў Канута Русецкага, прадстаўленых на выставе ў замкавым комплексе “Мір”, будзе і першая ў свеце выява Мірскага замка. Адкрыецца выстава 26 ліпеня.

Літва адмаўляецца абмяркоўваць будаўніцтва беларускай АЭС

Беларускае пасольства ў Літве паведаміла аб арганізацыі дыскусіі з літоўскай грамадскасцю па пытаннях экалогіі Астравецкай АЭС. Літоўскі бок пакуль што лічыць такую сустрэчу немагчымай.

Распаўсюд “Газеты Слонімскай” застаецца “немэтазгодным”

“Газеце Слонімскай” ізноў адмовілі ва ўключэнні ў падпісныя каталогі. На ліст соцень чытачоў “Белпошта” і “Белсаюздрук” паўтарылі адказ: “немэтазгодна”.

У Друскенікі адновяць водны шлях

Пасажырскія рэйсы ў Друскенікі плануюцца ў хуткай будучыні. Адбыўся першы спробны рэйс.