Амерыканскае турнэ гродзенскага мэра: пасля Сакрамэнта Мечыслаў Гой наведаў Лос-Анджэлес, на чарзе Ванкувер

|

У час візіту ў ЗША і Канаду старшыня гродзенскага гарвыканкама прадстаўляе Гродна і рэгіён, а таксама прадпрыемствы, што ў іх працуюць, паведамляе сайт гарвыканкама.

У Гродна з’явіўся горад-пабрацім у ЗША

|

Дамову аб пабрацімстве паміж Гродна і каліфарнійскім гарадком Ранчо Кардова падпісалі 22 студзеня ў мэрыі Ранча Кардова. Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой узначальваў беларускую дэлегацыю, што наведала сталіцу Каліфорніі Сакрамэнта і ваколіцы, піша газета “Диаспора”.

Мэр Гродна Мечыслаў Гой узначаліў беларускую дэлегацыю ў ЗША

|

Дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначальваў старшыня гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, 22 студзеня наведала з афіцыйным візітам сталіцу Каліфорніі Сакрамэнта.

Да 2025 года колькасць жыхароў Скідзеля можа павялічыцца з 10 да 17 тыс. чалавек

|

Межы і жыллёвы фонд горада пашырыцца, з’явяцца новыя вытворчасці. Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў зацвердзіў 18 студзеня 2016 года прэзідэнт Беларусі, піша Белта.

Пагаварыць, павучыцца, з’есці пірожнае: гарадзенскіх прадпрымальнікаў аб’яднаў Клуб паспяховых бізнесменаў

|

Навошта аб’ядноўваюцца паспяховыя бізнесмены? Чым адрозніваецца бізнес ад высокааплочваемай працы? Дзе дапамогуць распачаць уласны бізнес і якім пірожным аддаюць перавагу прадпрымальнікі з Гродна? “Твой стыль” паразмаўляў з заснавальнікам “Клуба паспяховых бізнесменаў”, кіраўніком ТАА “Бізнес Прарыў” Юрыям Кая.

Выкарыстаныя навагоднія елкі ў Гродне практычна ніяк не перапрацоўваюцца

Пасля навагодніх святаў елкі даводзіцца ўтылізаваць. У Гродне гэта робяць самым простым спосабам – спальваюць. Але, як аказалася, нават гэты спосаб выкарыстоўваюць не заўсёды. І елкі, якія яшчэ маглі б паслужыць палівам, аказваюцца на палігоне са смеццем, піша Гродзенскі зялёны партал.

Лукашэнка пра ІП: З 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады, хопіць вакол гэтага нейкія падкопы рабіць

|

Аляксандр Лукашэнка даў ясна зразумець, што не пойдзе ні на якія саступкі індывідуальным прадпрымальнікам у пытанні сертыфікацыі тавараў легпрама.

Міліцыянтаў, якія ў Лідзе жорстка выбівалі паказанні з падазраваных, прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў

У Гродне скончыўся суд над двума міліцыянтамі, якія ў час камандзіроўкі ў Ліду, дапытваючы падазраваных, перавысілі службовыя паўнамоцтвы. Іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў пазбаўлення волі.

Гісторыя поспеху заснавальніка “Контэ Спа” Валянціна Байко: як настаўнік музыкі разбагацеў на калготках

Байко — найбагацейшы гродзенскі прадпрымальнік і адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны. Яго імя спажыўцы могуць і не ведаць, затое прадукцыяй «Контэ Спа» карыстаецца абсалютная большасць жанчын краіны.

Да канца 2017 года на памежных пераходах Гродзенскай вобласці з’явяцца электронныя чэргі. Яны будуць часткова платнымі

|

Сістэма электроннай чэргі на ўезд у пункт пропуску павінна запрацаваць у Беняконях, Бераставіцы, Брузгах, Катлоўцы і Прывалцы да 31 снежня 2017 года, у Каменным Логу – да 31 снежня 2018 года. Забраніраваць загадзя час перасячэння мяжы можна за адну базавую (зараз – 210 тыс. рублёў). Пра гэта кажа пастанова Саўміну №1130 ад 31 снежня 2015 года.