Візавыя праблемы беларусаў: дамова з Гандурасам – ужо нейкі прагрэс?

На мінулым тыдні рэдакцыю “ТС” уразіла навіна пра тое, што беларускае МЗС працуе над дамовамі аб бязвізавым руху з Гандурасам, Нікарагуа і шэрагам іншых краін. Але гарадзенцаў значна больш цікавяць суседзі.

Лукашэнка прапануе Гарадзеншчыне асвоіць Калінінград

У часе прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных журналістаў Аляксандр Лукашэнка сказаў, што хацеў бы “забраць” Калінінградскую вобласць у Расіі, каб развіваць там сельскую гаспадарку. Успомніў ён і пра этнічнае паходжанне Сямёна Шапіры.

“У вас надзвычайны попыт на шэнгенскія візы, і тут узнікае праблема”

Пра тое, як польскія дыпламаты бачаць візавыя праблемы беларусаў, а таксама пра чэргі на мяжы і Усходняе Партнёрства, у інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка. “Твой стыль” выбраў набольш цікававыя выказванні дыпламата.

Анджэя Пачобута вызвалілі ад адбывання пакарання

Суд Ленінскага раёна Гродна 23 верасня вызваліў Анджэя Пачобута ад адбывання пакарання. У 2011 годзе суд прызнаў журналіста вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Беларусі і прызначыў пакаранне – тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Хто мае права на крыж?

Не паспелі сціхнуць жарсці вакол крыжа памяці камандзіра АК на Шчучыншчыне, як пад пагрозай апынуўся іншы крыж. Гэтым разам на тэрыторыі Польшчы.

Зміцер Дашкевіч вызвалены з гарадзенскай турмы!

Сёння каля 6.20 раніцы, адразу пасля пад’ёму ў турме, выйшаў на волю палітвязень Зміцер Дашкевіч. Яго вызвалення ля сцен гарадзенскай турмы ўсю ноч чакалі сябры, паплечнікі, журналісты ды жонка Наста.

“Народны рэферэндум” у Гродне: першая сустрэча прайшла ля суда

Першая сустрэча “Народнага рэферэндума” ў Гродне 20 жніўня распачалася каля Гаспадарчага суда. Менавіта сюды завітаў адзін з прадстаўнікоў кампаніі Аляксандр Мілінкевіч, каб маральна падтрымаць былога кіраўніка фірмы “Арыён” Вадзіма Палякова.

Ці магчымыя візавыя ільготы: меркаванне маладых беларусаў

Чарговае “пацяпленне” стасункаў Беларусі з Еўрасаюзам аднавіла дыскусіі пра магчымае спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў. Пра гэта кажуць еўрапейскія дыпламаты, беларускія палітыкі. Але ці вераць у гэта звыклыя беларусы?

Суд задаволіў іск Мікалая Уласевіча супраць КДБ і ідэолагаў

Увечары 26 ліпеня актывіст антыядзернага руху атрымаў рашэнне суда Ашмянскага раёна, згодна з якім мытня забавязаная вярнуць яму канфіскаваныя ў 2011 рэчы.

Палякі пабудуюць плот на мяжы з Беларуссю?

Пабудаваць плот даўжынёю больш за 400 кіламетраў на мяжы з Беларуссю – гэткую магчымасць сур’ёзна разглядае нашая заходняя суседка. Гэтак Польшча хоча адмежавацца ад пранікнення вірусу афрыканскай чумы свіней.