Інтэрактыўны тэатр чакае патэнцыйных акцёраў

|

Спектакль «Працаваць нельга адмовіцца» прысвечаны праблемам працаўладкавання моладзі, асабліва маладых людзей с фізічнымі абмежаваннямі, рыхтуе ініцыятыўная группа «Крок насустрач». У падрыхтоўцы і ў самой пастаноўцы удзел можа ўзяць кожны жадаючы.

У Новым Свеце зносяць чарговы дом

|

Гэтым разам руйнуецца драўляны будынак па вул. Валковіча, 19. «Ёсць небяспека, што будзе знесены шэраг дамоў, каб вызваліць месца ў прыбытковым раёне», – мяркуе Андрэй Вашкевіч.

Заяўку на правядзенне пікета ў падтрымку палітвязняў падалі ў гродзенскі гарвыканкам мясцовыя праваабаронцы

|

Раман Юргель, каардынатар Беларускага Хельсінскага камітэта па Гродзенскай вобласці, перакананы, што грамадства не павінна забываць, што ў краіне ёсць палітвязні.

З міру па нітцы, і ў Гродна – веладарожка

|

На рэалізацыю першага этапу будаўніцтва веладарожкі даўжынёй 30 км Еўразвяз вылучае 100 тысяч еўра, аблвыканкам дадасць яшчэ 10 адсоткаў ад кошту праекта.

Пешаход збіў кіроўцу і зламаў яму нос

|

24-гадовы гродзенскі кіроўца пасля «разборак» з пешаходам апынуўся ў шпіталі з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. На думку падазраванага, кіроўца занадта рэзка затармазіў перад святлафорам. На гэтай глебе паміж імі ўспыхнула сварка.

125-годдзе рэпрэсаванага камандзіра

|

18-га лютага адзначаецца дзень народзін савецкага камандзіра Гая Дзмітрыевіча Гая. Яго імем названая адна з вуліц Гродна.

Нерухомасць – на распродаж

|

Каля 20 будынкаў у Гродна прапануюцца для арэнды або продажу на аўкцыёнах. Акрамя таго, з жылога фонду выведзеныя і амаль 60 кватэр у цэнтры горада. Памяшканні таксама плануецца выставіць на таргі.

Праявім спантанна дабрыню

|

Сёння, 17-га лютага, ў свеце адзначаецца Міжнародны Дзень спантанай праявы дабрыні (Random Act of Kindness Day).

Манеты экзатычных краін ў гродзенскіх банках

|

Гродзенскія філіялы «Беларусбанка» распачалі продаж манетаў з каштоўных металаў экзатычных краін. На дадзены момант прадстаўлены залатыя і сярэбраныя манеты Андоры і маленькай выспы, што аддзялілася ад Новай Зеландыі – Ніуэ.

Культурна-спартыўнае свята “Зіма-2012” адзначаць ў Гродне

|

Сёлета, як і ў мінулым годзе,  гарадзенцы адзначаць  праводзіны зімы. Святкаванне прызначана на 25 лютага 2012 года ў мікрараёне “Пышкі”.