У страшнай аварыі пад Гродна загінула сям’я
Прычэп, які адарваўся ад КАМАЗа, пратараніў 19 кастрычніка ў Каробчыцаў легкавік, які накіроўваўся ў бок мяжы з Польшчай.
Прычэп, які адарваўся ад КАМАЗа, пратараніў 19 кастрычніка ў Каробчыцаў легкавік, які накіроўваўся ў бок мяжы з Польшчай.
Выйшла новая кніга пра адзін з палкоў, што вызвалялі Беларусь у 1944 годзе – 979 знішчальны авіяцыйны полк, які атрымаў ганаровае найменне “Ваўкавыскі”. Пасля вайны ён застаўся ў нашым рэгіёне і менавіта яму стаіць у Ваўкавыску самалёт-помнік.
Сродкі на рэканструкцыю Навагрудскага замка плануецца збіраць падчас дабрачыннага балю ў Нясвіжскім палацы, які ладзіцца 10 лістапада. Весці баль будзе расейскі актор Марат Башараў, а сустракаць гасцей будзе мадэль і акторка з Ірландыі Разанна Дэвідсан.
Справу аб канфіскацыі ў Валерыя Булгакава кніг і часопісаў разглядаў Гродзенскі абласны гаспадарчы суд.
Пайшла з жыцця вядомы гарадзенскі доктар-фітатэрапеўт Леакадыя Чаславаўна Клюева. Ёй быў 51 год.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што Беларусь пакуль не гатовая да рэалізацыі пагаднення пра малы памежны рух з Польшчай, піша БелаПАН.
За першыя 9 месяцаў года плацельшчыкі Гродзенскай вобласці ў бюджэт пералічылі 5148,3 мільярда рублёў – на 718 мільярдаў больш, чым планавалася.
Рэдактар часопіса «Arche» павінен з’явіцца ў суд па справе аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.
Каардынатар грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства!” Мікалай Уласевіч і каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава 16 кастрычніка падалі скаргу ў Адміністратыўны акружны суд Вільні.
Фестываль сярэднявечнай культуры пройдзе ў Лідзе 20 кастрычніка. У праграме паядынкі рыцараў меч на меч, бугурты (агульныя бойкі) пяцёрак, бугурты за сцяг ды за караля.