
На Гарадзеншчыне – камфортнае надвор’е без гарачыні і істотных ападкаў
На гэтым тыдні гарадзенцы змогуць адпачыць ад сюрпрызаў надвор’я.

Гарадзенскія веласіпедысткі праехаліся па горадзе ў сукенках
11 жніўня ў Гродне прайшла другая па ліку “дамская пакатушка”. Дзяўчаты без абмежаванняў ва ўзросце праехаліся на роварах па цэнтры горада, набярэжнай і парку.

Гарадзенка малюе партрэты крошкай з аўтаколаў
Першая ў Беларусі “recycling art” мастачка 5 жніўня стварыла чарговы партрэт з дапамогай раскрышанай аўтамабільнай шыны. Калекцыя Юліі Коўш папоўнілася партрэтам сына брытанскага прынца Уільяма і Кейт Мідлтан у 25-гадовым узросце.

У Гродне гарэла летняя кавярня
Пажар сёння на досвітку заўважыў выпадковы мінак.

У “сталіцы будматэрыялаў” адсвяткавалі Дзень будаўніка
Прафесійнае свята ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна адзначылі будаўнікі. “Краснасельскбудматэрыялы” вядомае не толькі цэглай і цэментам. Адзін з прадуктаў дзейнасці завода – крэйдавыя кар’еры, так званыя “беларускія Мальдзівы”.

Чаму з рэк Гарадзеншчыны знікае ласось?
Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі экспедыцыі, якая даследавала раку Ашмянку, што найбольш падыходзіць для нерасту ласося.

На Гарадзеншчыне жыве каля 10% беларускай моладзі
Па колькасці маладых жыхароў Гродзенская вобласць займае апошняе ў краіне месца.

Гродзенская ДАІ правядзе дзіцячую фотасесію і разыграе прызы
Твар любога гарадзенскага дзіцяці можа з’явіцца на бігбордзе.
Акцыя ДАІ прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года і пройдзе ў некалькі этапаў.

Бітва працягваецца: Гродна мацней за Гомель
Учора, 10 жніўня, у Гродне прайшоў чарговы тур Чэмпіянату Беларусі па футболе. Гарадзенскі “Нёман” прымаў клуб “Гомель”. Як не дзіўна, але гарадзенцы перамаглі з лікам 2:0.