Міліцыянтаў, якія ў Лідзе жорстка выбівалі паказанні з падазраваных, прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў

У Гродне скончыўся суд над двума міліцыянтамі, якія ў час камандзіроўкі ў Ліду, дапытваючы падазраваных, перавысілі службовыя паўнамоцтвы. Іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў пазбаўлення волі.

В день 75-летия Мулявина в Коложской церкви провели службу по песняру

На службе прысутнічала каля двух дзясяткаў чалавек. Некаторыя з вернікаў асабіста ведалі Уладзіміра Мулявіна. Быў прысутны таксама ўжо немалады айцец Анатоль, колішні духоўнік народнага артыста. Службу вёў клірык Барыса-Глебскай царквы айцец Ігар Данільчык.

Шакаладны рулет з бананамі і новымі ідэямі: як гарадзенцы здымаюць кулінарны відэапраект

Каманда Broadminded Studio, шырокую вядомасць каторай прынесла знятая з дапамогай дрона відэа-візітоўка горада, працуе над кулінарным відэапраектам Рэцэпт+ . У ім гледачы знаёмяцца  з прыгатаваннем розных смачных страваў, каб дадаць ідэй і да свайго стала.

Махлярка з Гродна пазычыла ў знаёмых 100 мільярдаў рублёў, якія не збіралася вяртаць

|

Цягам доўгага часу 53-гадовая гарадзенка Ларыса Форысь пазычала ў знаёмых буйныя сумы грошай нібыта дзеля развіцця бізнесу ў Расіі. Яна абяцала людзям вярнуць усё з вялікім працэнтамі, але насамрэч не збіралася нічога аддаваць, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэту.

Прадзюсер з Ірака выпусціў чарговы зняты ў Гродне кліп

Курдскi прадзюсар Шаран Алі Шарыфа з Ірака выпусціў чарговую гучную працу. Кліп, зняты ў Гродне, павінен аб’яднаць людзей і паказаць ім, што любоў да бліжняга ўратуе свет. Гэта асабліва актуальна ў святле таго, што адбываецца ў арабскім свеце.

Мінус 50 па Цэльсію: як выглядае зіма ў Якуцку

|

Пакуль гарадзенцы адыходзяць ад снежнай навалы і рыхтуюцца да чарговых мяцеліц, мы паразмаўлялі з чалавекам, які нядаўна адчуў на сваёй скуры, што такое -35ºС. Інжынер з Гродна Анатоль Новік правёў некалькі снежаньскіх дзён у Якуцку, дзе тэмпература апускалася нават да -50ºС.

У Калядныя выходныя беларус зняважыў польскага памежніка і атрымаў крымінальную справу

|

Грамадзяніна Беларусі, які 8 студзеня вяртаўся з Польшчы дадому, затрымалі ў пункце пропуску ў Кузніцы. Стоячы ў чарзе на выезд з краіны, ён паводзіўся напышліва і нахабна, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.

Гарадзенскiя дзеці ў патрэбе атрымалі падарункі, пра якія пісалі ў лістах да Дзеда Мароза

|

Навагоднія святы для 170 дзяцей, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, скончыліся сапраўднай казкай. Кожны атрымаў падарунак, пра які прасіў у лісце да Дзеда Мароза.

У Гродне на хакейным матчы дзяўчына выйграла квадрацыкл

|

Адразу пасля матчу “Нёман”-“Металург”, які прайшоў 11 студзеня, сярод заўзятараў, што прыйшлі ў лядовы палац, разыгралі квадрацыкл коштам 18 млн рублёў. Агулам ад пачатку снежня 2015 года, каб прыцягнуць людзей на трыбуны, сярод наведнікаў матчаў “Нёмана” разыгралі 4 млн рублёў.

Першы сухі матч у гэтым годзе: “Нёман” – “Металург” 3:0

|

Прыйшоў дзень, калі хакеісты “Нёмана” парадавалі сваіх заўзятараў. Каманда Мілаша Голаня на сваёй пляцоўцы ўпэўнена абыграла “Металург”.