Адагнутая сетка ў плоце з боку набярэжнай ужо не першы месяц служыць для падлеткаў уваходам на тэрыторыю закінутага піўзавода. «Наведвальнікаў» тут можна сустрэць пераважна ў буднія дні, у абедзены і вячэрні час — акурат калі сканчаецца вучоба.

Закiнутым піўзаводам ужо даўно ніхто не даглядае, таму на тэрыторыю можа без праблем прайсці кожны. Толькі трэба падняцца на горку і пралезці праз адагнутую сетку.

6

«Яшчэ летам увечары час прыходзіў нейкі ахоўнік і ганяў. Была і міліцыя, хадзілі чуткі, што кагосьці забіралі з наркотыкамі. Мы тут бываем часта, бачым як прабіраюцца людзі. Але што яны там робяць, мы не цікавiлicя», — распавядаў Hrodna.life у канцы кастрычніка скейтар Алег.

У гарвыканкаме распавялі, што ў завода ёсць уласнік, які павінен адказваць за аб’ект, але хто дакладна зараз ім валодае, адразу сказаць не могуць нават чыноўнікі.

[irp posts="3175″ name="Гродзенец распрацаваў архітэктурны праект рэстаўрацыі піўзавода: з музеем, хостэлам і рэстаранам"]

1
2
7