Гастранамічны праект, створаны адмыслова для замежных турыстаў, прэзентаваў на міжнароднай выставе «Travel Show TT Warsaw 2016» бар «Карчма».

«Смакі старой Гародні» прапануюць турыстам традыцыйныя беларускія стравы ў выглядзе шведскага стала, абедзеннага і вечаровага меню. У распрацоўцы і новыя рэцэпты, якія яшчэ пашыраць праект.

Гродзенскі бар у Варшаве прэзентавалі польскія партнёры - турфірма, якая займаецца арганізацыяй паездак у Беларусь
Гродзенскі бар у Варшаве прэзентавалі польскія партнёры — турфірма, якая займаецца арганізацыяй паездак у Беларусь
Па словах дырэктара ІП «Гроднактэк» Дзмітрыя Грыка, ацаніць «Смакі» змогуць не толькі турысты, але і жыхары горада.
Вось што і за якія грошы прапануюць турыстам
Вось што і за якія грошы прапануюць турыстам