Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Іван Ціхан цяпер не проста спартовец, а яшчэ і сыр (тлусценькі!)

Прадукцыю пад назвай «Іван Ціхан» прадставіў на сёлетнім фестывалі сыру гродзенскі «Молочный мир». Алімпіец сам прыйшоў на мерапрыемства, дзе распавёў пра новы сыр і правёў аўтограф-сесію.

Год таму на фестывалі сыру Іван Ціхан быў ганаровым госцем — яму ўручалі сыр «Лідар». Сёлета прызёр Алімпійскіх гульняў быў ужо тварам гродзенскага завода і прадстаўляў імянную прадукцыю.

«Молочный мир» — гэта лідар малочнай прадукцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, — распавядае Іван Ціхан. — А я, як спартсмен, які мае добрыя вынікi і адпавядае ўзроўню прадпрыемства, маю магчымасць быць яго тварам".

"Іван Ціхан" з тлустасцю 50%. Гродзенскі алімпіец прадставіў сыр у гонар сябе

Сыр «Іван Ціхан» пачынаўся з таго, што летась падчас фестывалю сыру кіраўнік гродзенскага прадпрыемства Марына Анікеева прапанавала Івану Ціхану зрабіць сыр высокай якасці для спартсменаў, якім яны маглі б аднаўляцца пасля цяжкiх трэніровак і чэмпіянатаў. Тэхнолагі, якія заняліся распрацоўкай такога сыру, улічвалі пажаданні як самога Івана Ціхана, так спецыялістаў ад спорту.

«Тэхналогіі вырабу сыру „Іван Ціхан“ трымаюць у сакрэце. Гэты сыр для спартсменаў - ён высокакаларыйны i лёгка засвойваецца. Сыр» Іван Ціхан" зараз заўсёды ў мяне дома і з’яўляецца маёй любімай малочнай прадукцыяй", — дадаў спартсмен.