Спадчына

Два самыя старыя мосты ў Беларусі знаходзяцца ў Гродне. І служаць дагэтуль

Самы стары мураваны мост і самы стары чыгуначны — абодва яны знаходзяцца ў Гродне. Пра іх піша С**бода з нагоды таго, што Мінстранс прызнаў аварыйнымі пяць значна больш маладых мастоў па ўсёй краіне.

Гродзеншчына: найстарэйшы мост у Беларусі

Найстарэйшы ў Беларусі мост знаходзіцца на ўваходзе да Старога замку ў Гродне. Першыя згадкі пра яго як пра каменны мост сустракаюцца ў 1580−1590-х гадах, распавядае гісторык Ігар Трусаў. Менавіта гэтым часам датуюцца ягоныя апоры, якія дагэтуль стаяць на месцы. Яны былі зробленыя ў выглядзе каменнай скрыні, унутры якой знаходзіцца квадратная адтуліна, запоўненая пяском.

Першапачаткова насціл быў драўляны, а ў XVIII стагоддзі яго замянілі на каменны. Каб ён не праваліўся пад сваёй вагой, у той жа час у апорах пабудавалі каменныя аркі.

Цікава, што на гравюры Цюнта (1568) гэты мост яшчэ драўляны, а на гравюры Макоўскага (1600) — ужо каменны.

​На пачатку 2000-х гадоў праводзіліся даследаванні моста, у тым ліку геарадарныя. Высветлілася, што апоры на 6−9 метраў заглыбленыя ў грунт. Гэта значыць, большая частка моста месціцца пад зямлёй, што, па-першае, пацвярджае тое, што мост сапраўды старадаўні, а па-другое, сведчыць, што, калі будавалі Новы замак, раўнавалі пляцоўку і моцна засыпалі яр каля яго.

Раней мост аб’ядноўваў дзве каралеўскія тэрыторыі: замак і тэрыторыю будучага Новага замку, якая таксама належала каралю (з домам караля ды iншымi пабудовамi). Цяпер мост лучыць Стары і Новы замкі.

Найстарэйшы ў Беларусі чыгуначны мост пабудавалі ў Гродне ў 1866 годзе, як кажа гісторык Ігар Трусаў, для лініі Санкт-Пецярбург — Варшава.

Ён перакінуты цераз Нёман у раёне Падольнай вуліцы на правым беразе і Збажовай вуліцы на левым. Яго добра відаць з так званага Старога моста ў цэнтры горада. Цяпер гэта адзіны дзейны чыгуначны мост у Гродне. Менавіта па ім праяжджаюць цягнікі на Польшчу.

​Мост двойчы разбураўся ў Першую сусветную вайну, пралёты падалі ў ваду. Нямецкія рабочыя спачатку аднавілі яго ў 1918 годзе з дапамогай часовых драўляных апор і з выкарыстаннем старых. Канчаткова яго адбудавалі «за польскім часам» у 1926 годзе. Апоры збольшага засталіся з 1867 году. Цікава, што ў Другую сусветную вайну мост не разбураўся.


Пра старыя масты ў іншых рэгіёнах Беларусі чытайце на С**бодзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024