Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Без археолагаў: на Васілька пачалі будаваць літоўскае генконсульства - Hrodna.life - навіны Гродна

Працы на пляцоўцы па вуліцы Васілька ў Гродне пачаліся з 26 кастрычніка. Плануецца, што за 18 месяцаў там з’явіцца трохпавярховы сучасны будынак генконсульства Літвы. Будаўніцтва ў гістарычнай частцы горада пачалося без археалагічнага нагляду.

У першы ж дзень работ падчас капання катлавана быў знойдзены верагодны падвал паравога млына, які знаходзіўся там раней. Толькі з пачаткам новага тыдня на будпляцоўцы з’явяцца археолагі. Чаму іх выклікаюць толькі пасля выяўлення знаходак, на будпляцоўцы адказаць не змаглі.

Без археолагаў: на Васілька пачалі будаваць літоўскае генконсульства

Нагадаем, на месцы велізарнай пусткі, абнесенай плотам, да 2007 года стаяў помнік прамысловай архітэктуры, якіх у Гродне практычна не засталося. Гэта быў паравы млын Ашэра Касоўскага, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Будынак млына знеслі летам 2007 года, хоць былі задумкі размясціць у ім гатэль або грамадска-гандлёвы цэнтр.

Чытайце яшчэ:  Фабрыкі, ад якіх засталіся толькі пусткі: памяці Ашэра Касоўскага

Без археолагаў: на Васілька пачалі будаваць літоўскае генконсульства
Моладзь з Гродна абараняе млын Касоўскага, які ўсё адно знеслі. 2007 г.

Пляцоўку на Васілька пад будаўніцтва генконсульства Літвы горад вылучыў яшчэ ў 2008 годзе, але працы там пачаліся толькі праз 10 гадоў.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life