Абласную дошку гонару адкрыюць у маі 2019 года. Яна будзе ўсталяваная каля Гродзенскай абласной філармоніі. Сёння над стварэннем стэнда працуе Гродзенскі камнеапрацоўчы завод.

На стэндзе будуць размешчаны імёны самых дастойных прадстаўнікоў Гродзеншчыны, а таксама назвы лепшых прадпрыемстваў рэгіёну. Раз у год дошка гонару будзе абнаўляцца.

Каля філармоніі ў 2019 годзе з'явіцца дошка гонару
Каля філармоніі ў 2019 годзе з'явіцца дошка гонару