6 000 квіткоў на II Еўрапейскія гульні прададзена ў Гродзенскай вобласці. Найбольш жыхарам цікавая лёгкая атлетыка, бокс, спартыўная і мастацкая гімнастыка. Больш за ўсё квіткоў, як распавялі grodnonews.by ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама, пакуль прададзена ў Гродне, Лідскім і Ваўкавыскім раёнах.

Да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў засталося крыху больш за два тыдні. Удзельнічаюць 38 спартсменаў з Гродзенскай вобласці. Яны прадставяць Беларусь у 14 відах спорту.

Па напрамках, дзе будуць ехаць замежныя турысты ў Мінск, высадзяць больш за 800 тысяч кветак. Яны з’явяцца на вуліцах ад пагранпераходаў «Брузгі», «Прывалка» і з боку Аўгустоўскага канала. Астатнія ўпрыгожаць тэрыторыі буйных прамысловых прадпрыемстваў і падыходы да іх.

Кветкавыя кампазіцыі з’явяцца на ўсіх колцавых развязках, каля абласной філармоніі, у гістарычным цэнтры горада, на вуліцах Горкага, Дзяржынскага, у парку Жылібера.

Што ў Гродне і вобласці робяць да II Еўрапейскіх гульняў

На трасе М6 на мяжы Лідскага раёна са Шчучынскім і Іўеўскім усталёўваюць новыя ўязныя знакі. Гэта дзевяціметровыя белыя стэлы, аздобленыя надпісам з вітражнага шкла «Лідскі район» і дэкаратыўнымі элементамі з беларускай сімволікай: кветкай васілька і арнаментам — усё разам сімвалізуе багацце і ўрадлівасць нашага краю. Эскіз распрацоўваў былы архітэктар раёна Віктар Руды.

На мяжы Лідскага і Шчучынскага раёнаў новы ўязны знак ужо цалкам змантаваны. У найбліжэйшыя дні завершыцца праца і па ўстаноўцы аналагічнага знака на ўездзе ў Лідскі раён з боку Іўя.

Што ў Гродне і вобласці робяць да II Еўрапейскіх гульняў