Сёлета на веламарафоне «Суседзi» выявілі новы тып парушальнікаў - яны ўдзельнічалі ў гонцы не заплаціўшы, пад леташнімі нумарамі. Раней падобнае фіксавалі ў Брэсце.

Арганізатары расказалі, што такое парушэнне мела наступствы як для іх саміх, так і для іншых удзельнікаў. Узнікла блытаніна з нумарамі, якая ледзь не каштавала дыскваліфікацыі ні ў чым не вінаватаму ўдзельніку з Польшчы.

У выпадку якіх-небудзь праблем падчас гонкі (напрыклад, траўмы або выпадковага сыходу з дыстанцыі ў памежнай зоне) сітуацыя можа павярнуцца не самымі прыемнымі наступствамі і для самога парушальніка.

Парушыць непрыкметна устаноўленыя рэгламентам правілы амаль немагчыма: на дыстанцыі знаходзіцца вялікая колькасць маршалаў і суддзяў, многія з якіх вядуць фота- і відэаздымку. Акрамя таго, у арганізатараў захоўваецца інфармацыя, хто пад якім нумарам ехаў у мінулыя гады, і нескладана высветліць, хто перадаў сябру леташні нумар. Аплачваючы стартавы пакет, кожны ўдзельнік ўносіць сваю долю ў кампенсацыю харчавання, вады, паліграфіі, тэхнічнага забеспячэння і іншых расходаў па арганізацыі мерапрыемства.

Фота парушальнікаў гэтага года апублікавалі на сайце марафона:

На марафоне "Суседзі" ўдзельнічалі гоншчыкі пад леташнімі нумарамі - і ледзь не справакавалі міжнародны скандал
Незарегистрированный участник с номером 588
На марафоне "Суседзі" ўдзельнічалі гоншчыкі пад леташнімі нумарамі - і ледзь не справакавалі міжнародны скандал
Незарегистрированный участник с номером 53