На Ажэшкі з 7 верасня адкрылася кавярня «Атмасфера», якая дае магчымасць наведвальнікам перанесціся ў кавярні-салоны Заходняй Еўропы першай паловы 20 стагоддзя.

Разыначка ўстановы — рамантычная атмасфера мінулага дзякуючы вінтажнаму інтэр'еру. Уладальнікі кавярні - гродзенцы-калекцыянеры рэчаў 19−20 стагоддзяў. Кожная рэч або прадмет у інтэр'еры мае сваю гісторыю. Сярод іх люстэркі, крэслы, карціны і многае іншае: тыя рэчы, якія яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму былі ва ўстановах Італіі або Францыі.

У меню ёсць гарачыя і халодныя напоі, а таксама алкаголь.

Адрас: вул. Ажэшкі 33 (каля крамы «Домашний»).

Час працы ў буднія з 8:00 да 22:00. У выхадныя з 10:00 да 23:00.
На Ажэшкі адкрылася вінтажная кавярня "Атмасфера"

На Ажэшкі адкрылася вінтажная кавярня "Атмасфера"
На Ажэшкі адкрылася вінтажная кавярня "Атмасфера"

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]