Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дом-свечку на месцы "Молочного мира" на Гарнавых панізяць і перанясуць бліжэй філармоніі - Hrodna.life - навіны Гродна

На месцы былой фабрыкі марожанага на вуліцы Гарнавых планавалі пабудаваць гмах на 20 паверхаў з жылой і грамадскай часткай. Але цяпер праект можа змяніцца.

Аб планах забудаваць тэрыторыю былой вытворчасці «Молочный мир» паведаміў летам 2018 года. Раней там планавалася пабудаваць 4−9 павярховыя будынкі, але фабрыка прапанавала ўзвесці элітнае жыллё з падземнай паркоўкай, панарамным ліфтам і назіральнай пляцоўкай, а таксама басейнам, офісамі, рэстаранам і іншымі пунктамі паслуг.

Дом-свечку на месцы "Молочного мира" на Гарнавых панізяць і перанясуць бліжэй філармоніі


Чытайце таксама: А калі не зносіць? Што можна зрабіць з «Молочного Мира» на Гарнавых


Галоўны архітэктар Гродна Вольга Барэйка расказала «Гродзенскай праўдзе», што перадпраектныя работы прайшлі ў «Гроднаграмадзянпраекце»: інстытут правёў унутраны конкурс, прапанаваныя эскізы былі акумуляваныя і разгледжаныя. «Гроднаграмадзянпраект» прапанаваў перанесці меркаваны гмах з тэрыторыі прадпрыемства бліжэй да скрыжавання ля філармоніі. Так ён будзе менш ціснуць на краявідныя кропкі горада. Таксама будынак панізілі з 20 да 14 паверхаў.

Прапанову ўхваліў інвестар, яго вынесуць на архітэктурна-горадабудаўнічы савет. У ім будуць удзельнічаць і прадстаўнікі землеўпарадкавальнай службы, паколькі стаіць пытанне пашырэння ўчастка пад забудову. Старая пляцоўка фабрыкі марожанага будзе задзейнічана пад добраўпарадкаванне, будаўніцтва парковак і падземнага паркінга.


Чытайце таксама: Галоўная архітэктарка Гродна распавяла, што пабудуюць у найбліжэйшы час