Школьнікі з класа МНС у Гродне запісалі відэа з песняй пра каранавірус. Яго паказалі ў навінах на СТБ.

Дзеці праспявалі песню, якую 17 лютага выканалі Алена Малышава і Іван Ургант ў эфіры «Вячэрні Ургант».

Паводле апошніх звестак, у Беларусі 27 чалавек захварэлі COVID-19, яшчэ ў 5 студэнтаў папярэдні тэст даў станоўчы вынік.

У свеце заражаны больш за 140 тысяч чалавек больш чым у 130 краінах, большасць ачунялі, звыш за пяць тысяч памерлі. Асноўная колькасць тых, хто захварэў, цяпер прыходзіцца на Еўропу. Многія краіны ўвялі НС, каранцін у навучальных установах. Чэхія, Польшча і Украіна зачынілі межы.