Маскі ва ўмовах пандэміі сталі не толькі сродкам абароны, але і аксэсуарам для шмат каго з гродзенцаў. Хтосьці носіць звычайную, набытую ў аптэцы, а хтосьці шые сваю ці спецыяльна купляе незвычайную, каб вылучыцца.

Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Уладзімір Іваноў, студэнт

Маску ношу каля тыдня, каб не заразіцца. Купіў яе ў адной з крам горада. Выбіраў спецыяльна незвычайную, яркую. Што абазначаюць літары на ёй, нават не ведаю. Але яна мне спадабалася, цяпер і хаджу ў ёй. Спадзяюся, дапаможа абараніць маё здароўе.


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Сяргей Верамеенка, прадавец

— У мяне класная і шчыльная маска. А яшчэ яна паказвае, што я беларус і няма розніцы, патэнцыйна хворы ці здаровы. Галоўнае, што беларус.

Я сам працую ў краме і прадаю такія маскі, а шыюць іх індывідуальныя прадпрымальнікі з Гродна. Сёння ўжо вялікі выбар розных масак і яны становяцца неад’емным элементам нашага адзення. Калі мы носім модныя кепкі і шкарпэткі, то чаму мы не можам насіць і модныя маскі.


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Марыя Ішуценка, школьніца

— Маску замовілі тры дні таму ў швачкі, якую параілі знаёмыя. Хацелі купіць звычайную, але нідзе не маглі. А швачка зрабіла мне вось такую ​​прыгожую маску, з зоркамі. Яна двухбаковая і модная, мне падабаецца. Можна было б і звычайную маску, але ўзялі што было.


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Марта Сарасек, студэнтка

— Маску пашыла мая мама ў сувязі з пандэміяй. Так, яна не звычайная. Мы хацелі яе неяк упрыгожыць. Яна не модная, а смешная, магчыма. У мяне некалькі малодшых братоў, і мы падумалі, што іх гэта развесяліць. А так маска для мяне гэта сродак абароны, а не пагоня за чымсьці іншым.


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Андрэй Мялешка, журналист

— Мы з жонкай шыем маскі ўжо трэці тыдзень. Насілі б і звычайныя маскі, але на той момант іх не было ў наяўнасці і тады сітуацыя прымусіла дзейнічаць: жонка вырашыла пашыць свае. Спачатку гэта былі звычайныя чорнага колеру, потым мы пачалі рабіць бел-чырвона-белыя і іншыя. Яны сталі папулярныя, у нас з’явіліся замовы. А цяпер я нашу таксама ўнікальную маску з «Пагоняй».


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Констанция Калинушкина, дизайнерка

— Маска у меня самая обычная, её я нашла в аптеке. А разукрасить решила для того, чтобы не было так угрюмо. У кого-то есть многоразовые с рисунками, но мне жалко было тратить деньги на такую, поэтому я решила взять себе парочку одноразовых и рисовать на них. Так веселее.


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Сергей Хомчик, ремесленник

— Сам делал эту маску, она кожаная и с внутренними кармашками под сменные фильтры. Такую же ношу и продаю. Я и до коронавируса продавал маски из кожи. Были немного другие, декоративные. Сейчас маски активно берут, это уже неотъемлемая часть гардероба.


Антывірусная мода: якія маскі носяць гродзенцы
Рима Ушкевич, мама в декрете

— Маску я ношу недавно, где-то неделю. Её заказала у своей знакомой, которая сейчас шьет маски из ткани. Я знаю, что нужно несколько таких масок, но приобрела пока одну для себя. Ношу, когда выхожу в город или когда контактирую с людьми. И еще у меня есть лайфхак: я особенно люблю ее носить, когда накапаю внутрь пару капель эфирного масла чайного дерева. Это, можно сказать, такой природный антисептик. Укрепляет иммунитет, приятно пахнет.