На аўкцыёне 21 красавіка прадалі ўчастак у раёне вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. За 42 тысячы рублёў яго набыў адзіны ўдзельнік аўкцыёну, паведамляе grodnonews.by. Гэта кампанія з Мінска «Айрон Інвест Праект».
Участак плошчай амаль два гектары ад універсама «Кастрычніцкі» на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да павароту на вуліцу Гогаля, Цітова і завулка Купальскі ў студзені 2018 года быў прададзены сталічнай кампаніі «Сучасныя бетонныя канструкцыі» за 290 тысяч рублёў. Аднак год таму мінчукі скасавалі дамову арэнды і адмовіліся ад забудовы шматфункцыянальнага жылога комплексу.
Раней паведамлялі, што там з’явіцца сучасны жылы квартал. На тэрыторыі плошчай амаль у два гектары інвестару трэба было знесці 12 прыватных дамоў, адсяліць іх жыхароў з прадастаўленнем ім жылля.
Гродзенскі гарвыканкам паўторна выставіў ўчастак на аўкцыён з пачатковай цаной 40 215 рублёў. Новаму гаспадару можна будзе ўзвесці шматкватэрны жылы дом зменнай паверхавасці з аб’ектамі абслугоўвання, падземным або наземным паркінгам і зносам існуючых домаўладанняў. Знос зялёных насаджэнняў вызначыцца праектам. Пры гэтым максімальная вышыня пабудоў не павінна перавышаць 35 метраў. Тэрмін арэнды — 5 гадоў.
Самая затратная частка выдаткаў будзе звязаная са зносам размешчаных там прыватных дамоў і пабудоў, паведамляе vgr.by. Як і раней, па самых астрожных ацэнках спецыялістаў, дэмантаж пацягне на суму ў 1,4 млн рублёў.
ТДА «Айрон» на рынку знаходзіцца больш за 21 год. «Асноўныя прынцыпы кампаніі - будаўніцтва жылля для ўсіх катэгорый грамадзян у самыя кароткія тэрміны за разумны кошт», — кажуць яны пра сябе.
Кампанія займалася пабудовай жылых кварталаў «Нарачанскі», «Брэсцкі», «Пятроўшчына», «Мінскі квартал». Таксама яны будавалі шматузроўневыя паркінгі і аўтамабільныя стаянкі. Вось як выглядаюць праекты кампаніі «Айрон».
На адным з апошніх таргоў мінская кампанія таксама купіла ўчастак у раёне Пагаран-Кашэўнікаў для будаўніцтва блакіраваных жылых дамоў на індустрыяльнай аснове.
Новый микрорайон появится в Гродно. Существующие дома снесут
Поликлиника, детский сад, школа. Что строят в спальных районах Гродно
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…