ХІІІ Фестываль нацыянальных культур пераносіцца на 2021 год з-за каранавіруса. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў у ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі «Гродна», паведамляе Гродна Медыя Group.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у 2020 годзе павінен прайсці 13-ы раз. Свята ў Гродне было запланаванае на 5 і 6 чэрвеня, а 7 чэрвеня ён павінен быў перамясціцца на Аўгустоўскі канал.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У ім прымае ўдзел каля 800 прадстаўнікоў розных нацыянальных аб’яднанняў.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне