У Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі памяняюць урад. Лукашэнка: «Мы заўсёды так рабілі»

Аляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфармаваць новы склад урада, піша belta.by.

«Мы заўсёды пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты дзейнага прэзідэнта аб’яўлялі новы склад урада. Да выбараў. Гэта было прынцыповае пытанне, каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць. А не тое, што выбары прайшлі, за цябе прагаласавалі, а там сваякоў, любімых і іншых панапіхваў у гэты ўрад», — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама: «Калі Лукашэнка захопіць уладу на выбарах, будзе партызанская вайна». 9 перакананняў блогера Ціханоўскага

Перад выбарамі падрыхтуюць новы склад урада і вырашаць, як будзе фармавацца новы ўрад — «ці само ў адстаўку падае, ці прэзідэнт адпраўляе ў адстаўку».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да адпаведных кадравых пытанняў падступаліся яшчэ некаторы час таму, калі Адміністрацыю прэзідэнта ўзначальвала Наталля Качанава. «Пра гэта казалі, і вельмі многіх міністраў мы прызначылі паўгода таму, і ўбачылі іх у справе. Таму настаў час яшчэ раз зірнуць на ўрад, вышэйшых службовых асобаў, якія ў нас ёсць, і па іх таксама прымаць рашэнні. Ці мы з імі працуем, ці перамяшчаем на новую працу», — адзначыў прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што па не мае прэтэнзій дзеючаму складу ўрада. «Але, зразумела, жыццё ідзе, і перамены гэтыя павінны быць». Лукашэнка даручыў гэтае пытанне кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сяргеенка: «Вазьміце ўсю інфармацыю ў Наталлі Іванаўны (Качанавай). Паўгода таму мы да кожнага чалавека дайшлі і прапрацавалі гэтыя пытанні. Дзесьці адбылася замена, а недзе мы адклалі вось на гэты перыяд» .

Чытайце таксама: У Беларусі пацверджаныя 37 144 выпадкі каранавіруса. Лукашэнка: «Вірулентнасць ужо не тая»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024