Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне затрымалі Мікалая Саляніка. Спіс зняволеных - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне з раніцы 30 траўня затрымалі грамадскага актывіста Мікалая Саляніка, піша harodniaspring.org. Агулам затрымана блізу 15 чалавек.

Гродзенскі актывіст і перформер Мікалай Салянік пайшоў ва ўпраўленне УС аблвыканкаму даведацца, дзе знаходзяцца затрыманыя напярэдадні блогер Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі. Мікалаю Саляніку сказалі, што супраць яго (Саляніка) вядзецца адміністрацыйная справа, пасля чаго актывіста затрымалі і пасадзілі у бус. Калі і ў якім месцы адбудзецца суд над Салянікам — невядома. Праз тэлефон Салянік не адказвае.

Спіс тых, каго таксама затрымалі ў Гродне 29 і 30 траўня пасля пікету па зборы подпісаў за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, апублікаваў праваабарончы цэнтр «Вясна»:

  • Ціханоўскі Сяргей;
  • Салянік Мікалай;
  • Фурманаў Зміцер;
  • Рэзнічэнка Яўген;
  • Джыоеў Руслан;
  • Бакіноўскі Станіслаў - яму стала дрэнна пасля затрымання, таму яго адвезлі ў кардыялагічны дыспансер. Па стане на 10.30 30 траўня ён знаходзіцца там. За ім сочыць міліцыя;
  • Аляксандр — кіроўца з каманды Ціханоўскага (прозвішча высвятляецца);
  • Сяргей — таксама з каманды Ціханоўскага (прозвішча высвятляецца);
  • Ушак Вергілій — аператар з каманды Ціханоўскага. Сваякам адмаўляюцца казаць, дзе ён знаходзіцца;
  • Рудзянкоў Дзмітрый;
  • Мікалай з Мінска (прыехаў на маршрутцы ў Гродна, затрыманы ў 3 гадзіны ночы);
  • Аляксей з Гомеля (кіроўца буса citroen, затрыманы ў 3 надзіны ночы));
  • яшчэ як мінімум 3 чалавекі.

Чытайце таксама:
«Я быў закаханы ў Лукашэнку — цяпер яго ненавіджу». Гродзенец распавёў, як затрымлівалі яго сына

Затрыманне Ціханоўскага і «напад на міліцыянта» ў Гродне: разбіраем відэа з месца падзей