У Беларусі на 20 чэрвеня зарэгістраваныя 57 936 (+603) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 36 749 (+1474) пацыентаў, памерлі 343 (+6) чалавека, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 842 173 тэсты.
Еўракамісія чакае, што ўнутраныя межы ў ЕС будуць адкрытыя пасля каранціну да канца чэрвеня. Аб гэтым заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен на анлайн-прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕЗ, паведамляе ТАСС.
Ці ўводзіць кантрольныя меры на знешніх і ўнутраных межах ЕС, краіны будуць вырашаць самастойна.
У сакавіку, у перыяд разрастання пандэміі каранавіруса ў Еўропе, межы зачыняліся, на іх уводзіліся розныя абмежаванні і меры кантролю, прычым спантанна, практычна без каардынацыі краін адзін з адным. Зараз Еўракамісія і іншыя інстытуты ЕС прыкладаюць вялікія намаганні, каб адмена кантрольных мер адбывалася арганізавана.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…