Новости

Ціханоўскаму пагражае да 12 гадоў турмы. Следчы камітэт звязаў з яго справай затрыманых «вагнераўцаў» з Расеі

Па новай справе, распачатай супраць блогера Сяргея Ціханоўскага, мужа кандыдаткі Святланы Ціханоўскай, яму пагражае да 12 гадоў турмы. Следчы камітэт распавёў, што затрыманыя 29 ліпеня байцы ЧВК Вагнера праходзяць па адной справе з Ціханоўскім.

Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Сяргея Ціханоўскага ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў, паведамілі ў ведамстве.

Так, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па фактах здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці, заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Акрамя таго, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачата крымінальная справа па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Таксама ўчора па выніках праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ад спецслужбаў, па падазрэнні ў здзяйсненні названага злачынства былі затрыманыя 33 грамадзяніны Расіі, супрацоўнікі ЧВК Вагнера, якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя «Беларусачка» ў Мінскім раёне.

Вырашаецца пытанне аб заключэнні іх пад варту.

Працягваюцца дзеянні праваахоўных органаў па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны. Праводзіцца расследаванне.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі зняволенымі. Ціханоўскаму і яго прыхільнікам прад’яўлена абвінавачванне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Таксама яго вінавацяць па арт. 191 (Перашкода ажыцьцяўленьню грамадзянінам Рэспублікі Беларусь права свабодна абіраць і быць абраным). Пацярпелай прызналі Лідзію Ярмошыну.

Чытайце таксама:
Дзмітрыеў: Савет бяспекі абяцае адключыць інтэрнэт пры «пагрозе бяспецы краіны». МУС назваў сеціва тэхналогіяй «каляровых рэвалюцый»

Кандыдатаў папярэдзілі аб правакацыях. Раўкоў: шукаюць яшчэ 170 тэрарыстаў, пад Псковам — дзве групоўкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024