Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі, а «падобныя рэчы будуць спыненыя кардынальным чынам». Пра гэта ён сказаў 19 жніўня на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Тыя, хто сёння, асабліва за мяжой (гэта ўжо відавочна), шашкі точыць, атрымае сур’ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І падобныя рэчы будуць спыненыя кардынальным чынам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама ён згадаў мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тыс. беларускіх грамадзян.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…