Дзяржпрэса аб зніжэнні колькасці турыстаў: «Каранавірус — дзіцячы лепет, віной усяму — несанкцыянаваныя мерапрыемствы»

«Каранавіруснае зацішша» апынулася дзіцячым лепетам у параўнанні з сітуацыяй, якая склалася з бязвізам цяпер, паведаміла grodnonews.by. Турысты баяцца ехаць у Грр=одна праз несанкцыянаваныя мітынгі, натоўпы людзей на вуліцах гарадоў, дэманстрацый і пратэстаў, мяркуюць гарадскія ўлады.

— Турысты, якія так любяць прыязджаць на Гродзеншчыну, якія заўсёды добра адклікаюцца аб Беларусі, цяпер папросту баяцца сюды ехаць. І віной таму несанкцыянаваныя мітынгі, натоўпы людзей на вуліцах гарадоў, дэманстрацыі і пратэсты. Усё гэта толькі падагравае цікавасць так званай «жоўтай прэсы». Пад пагрозай цяпер уся турыстычная сфера — турфірмы, аб’екты харчавання, гісторыка-культурная спадчына, гасцініцы, кафэ, рэстараны… Што ўжо казаць пра тыя аб’екты, якія толькі-толькі ўводзяцца ў эксплуатацыю, іх далейшы лёс таксама няясны, — распавядае намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

У жніўні 2019 года Гродзеншчыну наведалі амаль 14 тысяч турыстаў, у гэтым годзе іх каля 1600 чалавек. Экспарт турыстычных паслуг за апошнія паўгода склаў 2,2 мільёна долараў. Летась за аналагічны перыяд часу вобласць зарабіла каля 6 мільёнаў долараў. Усяго за тры гады ў Гродне і вобласці па бязвізавым рэжыму пабывала 289 тысяч турыстаў.

Сяргей Якшэвіч з Турфірмы «Зэт» сказаў grodnonews.by, што цяперашняе лета аказалася адным з самых стратных. Уся справа ў каранавірусе, мітынгах і страшных кадрах у замежных СМІ.

Схватили, избили, посадили. Танго-диджея из России обвиняли в финансировании протестов в Гродно

 — У ліпені нашы справы сталі наладжвацца, да нас пачалі ехаць і індывідуальныя турысты, і групы, — распавядае дырэктар. — Але, на жаль, у жніўні карціна зноў набыла сумны характар. Практычна ўсе заяўкі, а іх было нямала, адмененыя. Калі хтосьці ўсё ж такі наважваецца прыехаць, то асцерагаюцца спыняцца на начлег у цэнтры горада, просяць знайсці нешта далей і, як правіла, менш перасоўваюцца па самым Гродне. Для бязвізавага рэжыму было вельмі многае зроблена, і крыўдна, што справы пайшлі такім чынам. Усё, што застаецца рабіць цяпер, — чакаць, калі сітуацыя стабілізуецца. Мы верым і ведаем, што ўсё наладзіцца, прыйдзецца толькі крыху пацярпець.

З падобнымі скаргамі ў газеце выступілі начальнік аддзела ГПТФ ААТ «Агракамбінат Скідзельскі» Таццяна Прыпіснова, прадавец крамы «Беларускі лён» Людміла Касперчык і пенсіянерка-рамесніца Зінаіда Віктараўна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024