Права арэнды на будынак кафэ «Бярозка» ў парку Жылібера, дзе размяшчаліся «Калабкі», зноў паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 9 лютага. На першы аўкцыён у снежні 2020 года не зарэгістравалася ніводнага ўдзельніка. Гэтым разам на будынак прэтэндуюць некалькі гродзенскіх прадпрымальнікаў, сцвярджае vgr.by.

Гэта два капітальныя будынкі: будынак кавярні «Бярозка» плошчай 222,9 кв. м; будынак склада харчавання і тары плошчай 36,1 кв. м. Кошт на другім аўкцыёне нязначна знізілі - ён складае 1 095 рублёў. Уладальнік будынка — гарадское унітарнае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства «Гродназеленбуд».

«Калабкі» — гэта сетка кафэ фаст-фуда. Першае кафэ з’явілася ў горадзе ў 2010 годзе. У «Калабкоў» першапачаткова было два ўладальнікі. У свой час бізнес падзялілі. Апошнія «Калабкі» працавалі ў парку Жылібера і на Савецкіх пагранічнікаў, 31.

Право аренды на здание кафе «Березка» в парке Жилибера пытались продать с аукциона

Уходит эпоха. Вместо «Колобков» в Гродно появится кафе с выпечкой