16 лютага з барам «Трэцяе месца» разарвала дамову арэнды фірма «Акцэнт», якой належыць будынак на вул.Маставой, 31, паведаміла крыніца Hrodna.life.

«Трэцяе месца» зачыняецца з 16 лютага і больш працаваць не будзе, паведамілі ў бары Hrodna.life. Ад іншых каментароў у установе пакуль адмовіліся.

Чым вядомы бар?

13 люты 2021 года споўніўся год з адкрыцця ўстановы. Яно падзялялася на тры зоны: бар, ціхае месца і галерэя, дзе адбываліся выставы мастакоў, прэзентацыі і перформансы. У «Трэцім месцы» таксама праходзілі кінапрагляды, вечары дакументальных фільмаў, акустычныя вечары, Dj-сэты, фрымаркет.

«Трэцяе месца» быў у ліку устаноў, якія па розных прычынах не працавалі ў дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года. Пасля гэтага да іх наляцелі шматлікія праверкі. У 2020 годзе бар часова закрываўся і зноў адкрыўся ў студзені 2021 года.

В подвале на Мостовой открылся бар «Третье место» с галереей нового формата

Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших