25 сакавіка Літва, Латвія і Эстонія распаўсюдзілі санкцыі яшчэ на 118 грамадзян Беларусі. Гэта людзі, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі на выбарах ці рэпрэсіях супраць народа. Ім будзе забаронена ўязджаць на тэрыторыю краін Балтыі. Сярод іх як мінімум 15 гродзенцаў - апазнаць атрымалася не ўсіх. Пад санкцыі трапілі сілавікі, датычныя да затрымання Ціханоўскага 29 мая 2020 года, якія праходзілі па справе збітага АМАПам таксіста Аляксея Лапы і дзяўчаты з АМАП, якія прадставіліся Машай і Насцяй Лукашэнкам.
Супрацоўнік АМАП Баярчук (імя ў судзе не назвалі - Hrodna.life) праходзіў сведкам па справе Сяргея Рымшы. Гродзенца затрымалі 9 жніўня, збілі, а пазней завялі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікамі АУС. У студзені Рымшу асудзілі на тры з паловай гады калоніі.
Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч 9 жніўня збілі фармацэўта Марыну Палікарпаву. Абараняючыся ад задушлівага прыёму, жанчына ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі. Пазней супрацоўніцы АМАП праходзілі ў судзе пацярпелымі, а Палікарпаву асудзілі на два гады «хатняй хіміі». Кожнай з пацярпелых амапавак яна павінна выплаціць па 5000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Касцюк (імя ў судзе не назвалі - Hrodna.life) быў камандзірам роты АМАП, якая затрымала таксіста Аляксея Лапу. Пасля чатырох месяцаў судовага расследавання Аляксей пакінуў краіну — яму пагражала тры гады калоніі.
Алег Седач мог стаць нібыта наступнай ахвярай палітвязня Мікалая Аўтуховіча паводле фільма, паказанага на АНТ.
Супрацоўнік АМАП Віктар Буднік праходзіць пацярпелым па «справе Ціханоўскага» пасля падзей 29 мая 2020 года ў Гродне. Таксама па яго пратаколе судзілі самога блогера за непадпарадкаванне міліцыі.
Амапаўцы Сяргей Калыжук і Алег Лычагін сведчылі ў судзе па адміністрацыйнаму працэсу супраць Сяргея Калмыкова, якога затрымалі разам з Ціханоўскім 29 траўня. Павел Халява даваў паказанні ў справе Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка, якіх затрымалі на перадвыбарчым пікеце з блогерам Ціханоўскім. Андрэй Пацуй сведчыў супраць Дзмітрыя Фурманава. У той жа дзень таксама затрымлівалі людзей Міхаіл Хацук і Павел Балюк.
Euroradio.fm прааналізавалі санкцыйны спіс. Па іх дадзеных, туды трапілі 44 амапаўца, 23 супрацоўнікі ГУБАЗіК, восем супрацоўнікаў міліцыі, чатыры супрацоўнікі ізалятараў, чатыры супрацоўнікі пракуратуры, тры прадстаўніка СМІ і прэс-службаў, два супрацоўніка Следчага камітэта, адзін суддзя, адзін супрацоўнік КДБ і два былыя супрацоўнікі МУС. Дадзеныя 26 людзей у спісе не ідэнтыфікавалі.
У санкцыйных спісах балтыйскіх краін зараз 277 прадстаўнікоў беларускіх уладных і сілавых структур.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…