Навіны

Яшчэ пяць гродзенцаў прызналі палітвязнямі. Хто яны?

7 красавіка праваабаронцы назвалі 15 новых палітвязняў, сярод якіх пяць гродзенцаў. Усе яны асуджаныя за нібыта гвалт над супрацоўнікамі органаў унутраных спраў паводле арт. 364 КК. Чацвёра праходзяць па адной справе, яшчэ аднаго — асудзілі яшчэ ў лістападзе 2020 года.

Гродзенцаў Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Яфімовіча, Вадзіма Хіжнякова і жыхара Мастоў Андрэя Севяртоку ў канцы сакавіка асудзілі на пазбаўленне волі ад 2,5 да 5,5 гадоў. Яны праходзілі абвінавачанымі па падзеях каля МЦ «Галактыка» 27 верасня 2020 года.

Больш за ўсіх атрымаў раней судзімы Андрэй Севяртока, якога яшчэ судзілі за ўцёкі з-пад варты. У Юдзіна — двое непаўналетніх дзяцей. Хижнякова і Яфімовіча асудзілі на 2,5 года калоніі за тое, што яны кінулі «невядомы прадмет». Згодна з паказаннямі ў судзе, гэта была бутэлька і стаканчык.

Канстанціна Паляка ў лістападзе 2020 асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Паводле версіі абвінавачвання, 12 жніўня ён пасля затрымання ўцёк з міліцэйскай машыны і нанёс міліцыянту больш за пяць удараў у грудзі і ў іншыя часткі цела. У яго трое малалетніх дзяцей і бацька з інваліднасцю.

— Зараз намячаецца відавочная радыкалізацыя грамадства, і калі б падобнае адбылося да жнівеньскіх падзей, у мяне рука не здрыганулася, ці запытваць для іх пазбаўленне волі. Але мы павінны ўлічваць эмацыйны стан людзей тых жнівеньскіх падзей, — казаў тады галоўны пракурор горада Уладзімір Клішын, які выступаў у судзе дзяржабвінаваўцам.

У Беларусі на 8 красавіка 337 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Спіс усіх палітвязняў у Беларусі можна паглядзець на сайце «Вясны».

Праваабаронцы патрабуюць для палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў, а таксама вызвалення іх з-пад вартай з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024