Новости

За майкі і званочак. Гаспадыню крамы «Адметнасць» асудзілі на 2 000 рублёў штрафу

Гаспадыню крамы «Адметнасць» Вольгу Верамеенка судзілі ў будынку РАУС 18 чэрвеня за «пікетаванне». Рэчавымі доказамі палічылі футболкі з выявай «Пагоні», званочак, банер. Раней Вольга правяла трое сутак у ізалятары, пакуль яе не адпусцілі да суда. Пасля гэтага ў яе здарыўся гіпертанічны крыз — Вольгу накіравалі ў бальніцу.

UPD. Гродзенскі абласны суд 22 ліпеня пакінуў без зменаў штраф Вольгі Верамеенкі, а яе скаргу — без задавальнення. Сам суд ішоў 10 хвілін, з якіх 5 хвілін суддзя Анатоль Заяц правёў у дарадчым пакоі, распавяла Вольга Hrodna.life.

Тры футболкі з выявай Кастуся Каліноўскага Вользе вярнулі. Рэчы, прызнаныя доказамі, па рашэнні суда знішчаць. Агулам міліцыянты забралі тавар на суму 3 000 рублёў.

Судзіла Вольгу суддзя з суда Ленінскага раёна Алена Пятрова. Яна ўвайшла ў будынак праз чорны ўваход. Сведкам па справе праходзіў супрацоўнік РАУС Вадзім Налівайка. У справе ўдзельнічаў супрацоўнік РАУС Андрэй Пігульскі. У выніку Вольгу асудзілі на 70 базавых велічынь (2 030 рублёў) па арт.24.23 КаАП. Вольга будзе абскарджваць рашэнне суда.

На паседжанне не пусцілі наведвальнікаў

Выязное судовае пасяджэнне прайшло ў будынку Ленінскага РАУС на вул. Дубко, 5. Менавіта туды выклікалі па смс Вольгу. З ёй у РАУС прыйшлі каля 20 чалавек. Іх прапусцілі, але пазней на пасяджэнне выклікалі толькі Вольгу Верамеенку і яе адваката. Супрацоўніца міліцыі ігнаравала пытанні ад наведвальнікаў, якія жадалі трапіць на працэс. «Мне сказалі паклікаць толькі Верамеенка».

 — Гэта значыць, гэта закрытае судовае пасяджэнне?

 — Вы можаце растлумачыць, чаму мы не можам патрапіць на працэс? Вы адкажаце на пытанне?

Пазней іншы супрацоўнік сказаў, што гэта пытанне вырашае кіраўніцтва. Праз некалькі хвілін ён выйшаў і перадаў, што раз пасяджэнне пачалося, на яго ўжо не патрапіць. «Так атрымалася», — сказаў міліцыянт.

Наведвальнікі ў Ленінскім РАУС 18 чэрвеня. Фота: Алена Кавальчук

«З прычыны таго, што ў нас рэжымны аб’ект, эпідэміялагічная абстаноўка, просьба вялікай колькасцю не знаходзіцца. Альбо растусуйцеся, альбо на вуліцу», — таксама папрасіў ён.

Хто менавіта з кіраўніцтва гэта перадаў, міліцыянт не сказаў: «Хто на провадзе быў, мне не прадставіліся. Па голасе я не вызначаю».

Чаму Вольгу судзілі ў РАУС, а не ў судзе, ёй з адвакатам не патлумачылі.


Вольгу Верамеенку затрымалі 3 чэрвеня і пакінулі на трое сутак у ізалятары. У краме «Адметнасць», дзе прадаецца ў тым ліку нацыянальная сімволіка, правялі агляд. Пры гэтым супрацоўнікі АМАП зайшлі ў рэдакцыю Hrodna.life, якая суседнічае з «Адметнасцю», і не дазвалялі супрацоўнікам выходзіць і карыстацца сродкамі сувязі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024