Яшчэ адзін пацярпелы па справе Андрэя Сакалоўскага амапавец адмовіўся ад іску аб маральнай кампенсацыі. Пасяджэнне прайшло 5 ліпеня у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Да гэтага двое амапаўцаў адмовіліся ад іску пасля высвятлення супярэчнасцяў у паказаннях. Раней па падобных справах ад іскаў не адмаўляліся.
Амапавец, які назваўся «Васілём Петрусенка», прад’явіў іск да Андрэя Сакалоўскаму, але ў судзе 5 чэрвеня адмовіўся ад яго. Ён быў прызнаны пацярпелым па справе, хоць у той дзень не выязджаў на акцыю на вул.Гарнавых, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».
Раней ад іску адмовіўся «Андрэй Вавілонаў» — па той жа прычыне. Таксама перадумаў «Леанід Скрабатун». Ён не бачыў Сакалоўскага ў той дзень і пасля паўгадзіны апытання і дачы супярэчлівых паказанняў адмовіўся ад іску.
Паказанні іншых пацярпелых таксама супярэчлівыя, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна». Пасяджэнне працягнецца 12 ліпеня ў 10.45. У планах — прагледзець відэа з месца падзей з пацярпелымі і следчым па справе.
Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Паводле версіі пракурора, 6 верасня 2020 года Андрэй прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Сярод іншага, на думку пракурора, ён «пасягаў на грамадскі спакой, парушаў умовы адпачынку грамадзян, перашкаджаў руху транспарту». Аўтобусны парк і тралейбуснае ўпраўленне панеслі шкоду прыкладна ў 100 рублёў. Паводле версіі пракурора, Сакалоўскі з іншымі гродзенцамі выстраіліся ў шэраг, падышлі ўшчыльную да амапаўцаў, працягвалі рух, пачалі іх выштурхоўваць сваім целам і хапаць рукамі. Гэтым яны, на думку дзяржабвінавачання, прычынілі амапаўцам фізічны боль і пабоі.
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…