Новости

Сілавікі прыйшлі адразу ў некалькі рэгіянальных выданняў

У адзін дзень сілавікі прыйшлі да супрацоўнікаў брэсцкага, аршанскага і баранавіцкага рэгіянальных незалежных навінавых выданняў.

Раніцай 8 ліпеня да рэдактара аршанскага рэгіянальнага партала Orsha.eu Ігару Казмерчаку і фатографу выдання Дзянісу Дубкову прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Гэта адбылося каля 6-й раніцы. У Ігара Казмерчака канфіскавалі ноўтбук і мабільны тэлефон, а яго самога папрасілі праехаць з супрацоўнікамі. Дзе ён знаходзіцца цяпер, і калі яго адпусцяць, на дадзены момант не зразумела, удакладняе выданне.

У гэты ж дзень рэдакцыю баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-Press таксама прыйшлі з ператрусам. Па інфармацыі ад работнікаў газеты гэта былі супрацоўнікі КДБ, піша «Наша Н**а».

Таксама сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю недзяржаўнай «Брестской газеты». Пра гэта паведамілі супрацоўнікі, якія не знаходзіліся ў рэдакцыі. Па словах відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек грукалі ў дзверы рэдакцыі і пагражалі выламаць яе.

Яшчэ раней 8 ліпеня стала вядома, што Мінінфарм заблакаваў сайт выдання «Наша Н**а». Некаторыя супрацоўнікі перасталі выходзіць на сувязь. Пазней рэпарцёрку Наталлю Лубнеўскую і фатографку Шуру Піліповіч-Сушчыц адпусцілі пад падпіску аб невыдаванні, паведаміла рэдакцыя. Дома ў галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча прайшоў ператрус, сам ён з’ехаў з сілавікамі. Ператрусы прайшлі таксама ў бухгалтэрыі выдання і дома ў галоўнага бухгалтара, у рэдактара Андрэя Скурко.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024