На гарадскіх святах у Гродне не будуць запускаць у неба паветраныя шары і светлашары. Гэта вынікае з адказу Гродзенскага гарвыканкама арганізацыі «Экаманіторынг». Адказ размясціў старшыня арганізацыі Яўген Філімонаў в аккаунте в Facebook.
«Пры арганізацыі і правядзенні гарадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх з’яўляюцца падведамныя гарвыканкаму ўстановы, паветраныя шары і святлашары з іх запускам у неба не выкарыстоўваюцца», — напісана ў адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Болтрыка.
Праўда, у адказе не сказана, ці будуць забараняць выкарыстоўваць шары на мерапрыемствах, дзе арганізатарам не з’яўляецца гарвыканкам.
«Экаманіторынг» у звароце падкрэсліваў, што штогод на святах па ўсёй Гродзенскай вобласці ў неба запускаюць тысячы паветраных геліевых шарыкаў і нябесных ліхтарыкаў. Гэта пагаршае экалагічную сітуацыю ў горадзе:
Сабраць запушчаныя паветраныя шары немагчыма: яны могуць паляцець на дзясяткі і сотні кіламетраў. Могуць патрапіць і на тэрыторыі паркаў, лясоў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, стаць прычынай гібелі жывёл з Чырвонай кнігі. Выкарыстанне паветраных шароў на мерапрыемствах можна расцэньваць як наўмыснае забруджванне тэрыторый і акваторый, лічаць эколагі.
Асаблівую небяспеку ўяўляюць святлашары, а дакладней, батарэйкі, якія знаходзяцца ў іх. Батарэйкі пры раскладанні ў прыродных умовах вылучаюць у глебу і ваду небяспечныя рэчывы. Солі, кіслоты, шчолачы і цяжкія металы могуць забрудзіць водныя аб’екты і нават трапіць у харчовы ланцужок.
Сур’ёзную небяспеку ўяўляюць і «кітайскія ліхтарыкі». Іх каркас з дроту смяротна небяспечны для невялікіх жывёл, якія трапляюць у яго, як у пастку. Рэшткі дроту могуць патрапіць у страўнік траваедных і літаральна разарваць вантробы. Гэта тычыцца і хатняй жывёлы, і дзікіх жывёл. МНС паведамляла, што з-за кітайскіх ліхтарыкаў не раз здараліся пажары.
Чытайце таксама:
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…