Гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём «За свабоду слова»

Польскі фонд Grand Press узнагародзіў журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута медалём «За свабоду слова». Цырымонія адбылася 30 жніўня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску, паведамляе БАЖ.

На ўзнагароду журналіста намінавалі польскія фонды, асацыяцыі, рэдакцыі і карыстальнікі інтэрнэта. Медалём «За свабоду слова» ўзнагароджваюцца «асобы, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы заклікаюць да дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку свабоднай і пастаяннай дыскусіі», паведамляе Еўрарадыё.

Зараз журналіст знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА па «справе палякаў». Яго затрымалі 25 сакавіка. У той жа дзень затрымаіі Ірэну Бернацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву. 2 чэрвеня стала вядома, што трох з пяці затрыманых па «польскай справе» вывезлі ў Польшчу. Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс дасюль знаходзяцца за кратамі.

Журналіст Анджэй Пачобут і кіраўнік непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс адмовіліся пакінуць Беларусь. 31 сакавіка іх прызналі палітвязнямі. 1 красавіка ім выставілі абвінавачанне па ч.3, арт.130 Крымінальнага Кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы, рэабілітацыя нацызма». Пакаранне па гэтым артыкуле — ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024