Гродзенца судзяць па 10 крымінальных артыкулах. Паміж беларускімі і польскімі спецслужбамі былі дамоўленасці аб лёсе затрыманых актывістаў польскай меншасці, расказаў Уладзімір Макей. У крамах і на радыё запусцілі гукавую рэкламу рэферэндуму, на Гродзенскім механічным заводзе прайшла акцыя «Насустрач рэферэндуму», а студэнты запісалі ў яго падтрымку своеасаблівыя відэа. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 14 па 20 лютага.

Гродзенца судзяць па 10 артыкулах

Збароўскага Яўгена Аляксеевіча пачалі судзіць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса ў Гродзенскім абласным судзе:

  • 328 ч. 1 — Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў;
  • 361−2 ч. 2 — Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • 333- 1 ч. 1 — Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕЭС або мяжу Беларусі моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі;
  • 367 ч. 2 — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • 368 ч. 1 — Абраза прэзідэнта;
  • 295 ч. 2 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
  • 130 ч. 1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;
  • 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі;
  • 361−2 ч. 1 — Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • 369 — Знявага прадстаўніка ўлады.

Пасяджэнні пачаліся 4 лютага ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Собалеў І. В.

У Гродне ўсё ж пачалі ліквідацыю фірмы ТАА «Рукша»

Яе ўладальнік у жніўні 2020 года паскардзіўся на сілавікоў, якія забеглі да яго ў краму і затрымалі там яго супрацоўнікаў і журналістаў. Пасля гэтага да яго прыйшлі з упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў, завялі крымінальную справу за нявыплату падаткаў, краму апячаталі, а цяпер хочуць ліквідаваць фірму. Віктар пачаў абскарджваць рашэнні УДФР і гатовы ісці да Вярхоўнага Суда.

Жыхара Ваўкавыска будуць судзіць за абразу службовай асобы

‍Справу распачалі за публічную абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт.369 КК). Жыхару Ваўкавыска пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Ён затрыманы. Звесткі затрыманага не назвалі.

На думку пракуратуры, ён пакінуў у Telegram-каналах «шматлікія каментары абразлівага характару ў дачыненні да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і іншых кіраўнікоў дзяржаўных органаў улады».

У лютым 2022 года ўжо затрымалі не менш за сем жыхароў Ваўкавыска і раёна. «Пакаянныя» відэа з’явіліся ў праўладных Telegram-каналах.

Членаў участковых камісій засакрэцілі

Цэнтральная выбарчая камісія засакрэціла імёны членаў участковых камісій. Пра гэта журналісту Z**kalo.io распавялі на гарачай лініі дзяржоргана. Па словах яго прадстаўніка, рашэнне было прынята «ў мэтах бяспекі».

ЦВК рэкамендаваў не публікаваць спісы членаў участковых камісій у сувязі з забеспячэннем іх бяспекі, бо ў 2020 годзе ім паступала вельмі шмат пагроз, інфармацыя пра іх была ў адкрытым доступе. «Кожны, хто хацеў, знаходзячыся ў Беларусі ці за мяжой, лічыў неабходным нешта напісаць, нейкую пагрозу. Аднак прыйшоўшы на ўчастак, вы, натуральна, зможаце ўбачыць усіх работнікаў», — пракаментавалі выданню.

Згодна з арт. 34 Выбарчага кодэкса ў рашэнні аб утварэнні камісій павінны паказвацца «прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумары тэлефонаў камісіі».

Раней сябры выбарчай камісіі запісвалі відэа, у якіх распавядалі, што не баяцца пагроз, якімі яны палічылі заклікі лічыць галасы сумленна.

Як у Гродне рэкламуюць рэферэндум

У некалькіх крамах АЛМИ і на радыё запусцілі гукавую рэкламу рэферэндуму. «Прагаласуй за сацыяльную дзяржаву, за даступнасць і якасць медыцыны, за захаванне гістарычнай праўды, за нашы ідэалы, за нашу Беларусь», — кажуць у аўдыяроліку.

На Гродзенскім механічным заводзе прайшла акцыя «Насустрач рэферэндуму». Выступаў творчы калектыў ДК МАЗ у суправаджэнні баліда «МАЗ-СПОРТаўта». Фота размясціла ў Instagram Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Гродна.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Акция «Навстречу Референдуму». Фото: Администрация Октябрьского района

Студэнты Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта распавялі ў відэа ў «Гродзенскай праўдзе», чаму пойдуць на рэферэндум.

Справу Аўтуховіча перадалі ў пракуратуру

Справу Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавачваюць у тэрарызме, перадалі ў пракуратуру, паведамляе «Свабода» са спасылкай на блізкіх бізнэсоўца і актывіста з Ваўкавыска.

Дзе, калі і па якіх артыкулах будуць судзіць Мікалая Аўтуховіча, невядома. Ці будуць разам з ім судзіць тых, хто праходзіць па так званай «справе Аўтуховіча» — Вольгу Маёраву, Уладзіміра Гундара, Галіну Дзербыш і іншых, — таксама невядома. Рашэнне будзе прымаць Вярхоўны суд.

Разгляд справы можа пачацца прыкладна праз месяц, калі арыентавацца на агульную практыку. Наколькі ведаюць блізкія, Аўтуховіч не чытаў абвінавачванняў, якія яму прад’явілі.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Мікалай Аўтуховіч. Фота: volkovysk.by

Мінчук напісаў участковаму асабістае паведамленне ў сацсетцы: за гэта яму далі 4 гады «хіміі»

Суд у Гродне разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Ганчарыка, якога абвінавачвалі па арт. 364 «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», паведамляе «Вясна».

Паводле матэрыялаў справы, ён адправіў міліцыянту Уладзіміру Казлоўскаму паведамленне: «Ну што, сябрук, нядоўга табе засталося, лічы дзянькі, пацук прадажны. Адчуваеш, як падгарае зад? Гэта мы хутка за табой прыйдзем, свіння прыкарытная». Заключэнне лінгвістычнай экспертызы пацвердзіла ў тэксце «наяўнасць прыкметы вербальнага нанясення шкоды» пацярпеламу.

Казлоўскі распавёў, што паведамленне «прычыніла яму маральную шкоду і пакуты, ён перанёс эмацыйныя перажыванні, а яго гонар і годнасць былі зняважаныя».

Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла Ганчарыку 4 гады «хіміі», а таксама пастанавіла выплаціць пацярпеламу маральную кампенсацыю ў памеры 1 500 рублёў.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Ілля Ганчарык. Фота: «Вясна»

Дамоўленасці паміж беларускімі і польскімі спецслужбамі

Паміж беларускімі і польскімі спецслужбамі былі дамоўленасці аб лёсе затрыманых актывістаў польскай меншасці. Усіх пяці - уключна з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

«Трое былі вызваленыя, у такім жа рэчышчы вырашаўся лёс і двух пакінутых асоб [Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута]», — сказаў ён. І тут жа абвінаваціў польскі бок у тым, што вызваленне трох чалавек яны «выкарыстоўвалі як інфармацыйную нагоду». І якімсьці чынам з-за гэтага не атрымалася вызваліць Борыс і Пачобута.

Пачалі судзіць былога намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна яшчэ ў снежні пачаўся працэс над былым першым намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама Анатолем Тодрыкам. Ён курыраваў сельскую гаспадарку. Чыноўніка затрымалі ў пачатку 2021 года, піша «Наша Ніва».

Тодрык абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне ўладай, атрыманне хабару, крадзеж шляхам злоўжывання.

Прад’яўленыя Тодрыку абвінавачванні ўключаюць паняцце «асабліва буйнога памеру», гэта значыць, больш за 1000 базавых. На сёння гэта больш за 32 000 рублёў. Анатолю Тодрыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыя маёмасці.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Анатоль Тодрык. Фота: «Наша Ніа»

Жонцы палітвязня і журналіста Дзяніса Івашына чарговым разам адмовілі ў спатканні з мужам

Вользе Івашынай адказалі ў КДБ, што прычын для дазволу сустрэчы ў дадзены момант не маецца.

«На мае чарговае патрабаваньне спатканьня зь Дзянісам Івашыным, дасланае разам з заявай пра адмову ад паказаньняў, прыйшла чарговая ж стандартная адпіска-адмова. Няма для іх падставаў, бачыце, каб жонка мужа змагла пабачыць праз 11 месяцаў палону», — напісала Вольга.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Вольга і Дзяніс Івашыны. Фота: Вольга Івашына

Самыя частыя з «пратэстных» спраў - абраза

Cа жніўня 2020 года па люты 2022 года за пратэсты асудзілі 1832 чалавека, распавёў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч БЕЛТА. З іх:

  • 468 — за абразу прадстаўнікоў улады,
  • 396 — за групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак,
  • 168 — за арганізацыю альбо ўдзел у масавых беспарадках,
  • 126 — за ўчыненне хуліганства,
  • 86 — за здзек з дзяржаўных сімвалаў,
  • 29 — за паклёп,
  • 27 — за распальванне сацыяльнай варожасці,
  • 7 — за акты тэрарызму.

«На фоне агульнай нагрузкі па разглядзе крымінальных спраў гэта менш за 10%», — распавёў Валерый Калінковіч. З іх 60% асуджаных пакаралі абмежаваннем волі. 663 чалавекі прысудзілі да пазбаўлення волі - 36%. Расследаванне спраў працягваецца.

0,14% - такі працэнт апраўдальных прысудаў у 2021 годзе ў Беларусі

51 чалавек атрымаў апраўдальны прысуд. У 2020 годзе лічба склала 93 чалавекі. Усяго ў вытворчасці судоў летась знаходзілася 38 364 крымінальныя справы. Прысуды былі вынесеныя ў дачыненні да 36 356 чалавек, паведамляе «Медиазона».

У 2021 годзе павялічылася колькасць асуджаных за злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў - 2050 чалавек. Гэта 5,6% ад агульнай колькасці асуджаных за мінулы год.

217 чалавек былі вызваленыя ад адбыцця пакарання па прысудзе, а пазбаўленне волі атрымалі 8065 чалавек; абмежаванне волі - хімію або хатнюю хімію — суды прызначылі 8673 абвінавачаным; да смяротнага пакарання быў асуджаны адзін чалавек, а пажыццёвае пазбаўленне волі атрымалі 6 абвінавачаных.

Два затрыманні ў Гродне

У Гродне 16 лютага затрымалі Наталлю Малец. Яе затрымлівалі разам з дачкой. Як распавяла апошняя, калі Наталля адмовілася даваць свой тэлефон сілавікам, то яе ўзялі за валасы са словамі «Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?», паведаміла «Вясна».

15 лютага затрыманы Гуршчанкаў Аляксандр Ігаравіч, 1985 г. н., з рамонтна-механічнага цэха «Хімвалакно» (філіял «Гродна Азот»). Гуршчанкава адпусцілі з ІЧУ пасля 72 гадзін затрымання, паведамляе канал «Суды, задержания. Гродно и область».

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Аляксандр Гуршчанкаў. Фота: Telegram-канал завадчан

На «хіміі» ў Ваўкавыску прайшлі ператрусы

Праваабаронцам стала вядома, што 17 лютага супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў зняволеных у папраўчай установе адкрытага тыпу № 29, размешчанай у Ваўкавыску, паведамляе «Вясна». У гэтым месцы свае тэрміны адбываюць дзевяць палітвязняў.

Абскарджанне ў Вярхоўным судзе

Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязню з Гродна Арцёму Баярскаму без зменаў. Пра гэта паведамляе «Вясна». Раней экс-студэнта хімфака БДУ асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Грамадзянка Літвы прыйшла ў Беларусь па лепшае жыццё

Грамадзянку Літвы 17 лютага затрымалі за незаконнае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы. Па словах жанчыны, яна перайшла мяжу з Літвы ў Беларусь з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця. Для разбіральніцтва жанчына дастаўлена ў Смаргонскую памежную групу, паведамляе «Гродзенская праўда».

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Грамадзянка Літвы прыйшла ў Беларусь. Фота: ГПК

Колькі рэпрэсаваных беларусаў у Польшчы?

Больш за 26 тысяч рэпрэсаваных на радзіме беларусаў за паўтара года прыняла Польшча. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы. Эміграцыя беларусаў працягваецца. Толькі за адзін дзень 16 лютага па прытулак у Польшчу звярнуліся 80 беларусаў, 66 з іх заехалі па гуманітарных візах.

У Гродне адзначаць «Дзень мовы». У тым ліку — супрацоўнікі гарвыканкама і спартсмены

Купалаўская дыктоўка 21 лютага пройдзе ў вялікім онлайн-фармаце. У Гродне будуць працаваць адразу некалькі студый: Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Студыя аддзела адукацыі Гродна, студыя, у якой дыктоўку будуць пісаць гродзенскія спартсмены, Студыя моладзі Гродна. Рэкламуе дыктоўку «Гродно Плюс».

Рэгіну Лавор, якая адбывае «хатнюю хімію», выклікаюць у Следчы камітэт

Жыхарка Іўя Рэгіну Лавор, асуджаную да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу міліцыянтаў, выклікаюць на 24 лютага ў мясцовы РАСК сведкай па крымінальнай справе. Што гэта за справа — Рэгіна не ведае, паведамляе «Вясна».

У Гродне затрымалі актывістку Саюзу палякаў Рэнату Дземянчук

Актывістку і намесніка старшыні Саюза палякаў Рэнату Дземянчук затрымалі дома на БЛК, а 18.30 15 лютага. Аб затрыманні распавялі суседзі. Па іх словах, трое чалавек у зялёнай форме заштурхалі яе ў цёмны мікрааўтобус. Прычына і дэталі затрымання невядомыя. На Рэгіну Дземянчук склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яе абвінавацілі ў арганізацыі незаконнага мерапрыемства, якім палічылі мерапрыемства для слухачоў Універсітэта трэцяга ўзросту пры Саюзе палякаў. Рэната восенню мінулага года арганізоўвала для іх гульню «Што? Дзе? Калі?», паведамляе сайт magnapolonia.org. Верагодна, гаворка ідзе пра арт. 24.23 КаАП.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Рэната Дземянчук. Фота: Facebook героя

Пракурора Гродна Уладзіміра Клішына ўзнагародзілі ордэнам Пашаны

Указ аб узнагароджанні галоўнага пракурора горада Уладзіміра Клішына 15 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Таксама ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагародзілі генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Уладзімір Клішын. Скрыншот з «Гродна Плюс»

Сярэдняя адукацыя і маральныя якасці. У турме № 1 Гродна шукаюць кантралёраў дзяжурнай службы

Турма № 1 Гродна аб’яўляе набор кандыдатаў на пасаду кантралёра дзяжурнай службы — калі прасцей, ахоўніка. Патрэбныя пяць кантралёраў, якім будуць плаціць 1300 рублёў у месяц, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». Адпаведнае аб’ява-банэр з’явілася на сайце газеты «Вечерний Гродно».

Заснавальнік прыватнага музея ў Навагрудку загінуў пад Варшавай

У прыгарадзе Варшавы ў ДТЗ загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык. Ён — заснавальнік прыватнага музея ў Навагрудку. Аварыя адбылася днём 16 лютага каля мястэчка Новэ Грахаліцэ. Пра гэта паведаміў сайт «Warszawa Nasze Miasto».

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Сяргей Лаўрушчык. Крыніца: novgazeta.by

У ДАІ Гарадзенскай вобласці - новы кіраўнік

Новым начальнікам Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці стаў падпалкоўнік міліцыі Генадзь Бяляўскі. Да новага прызначэння ён кіраваў міжраённым аддзелам ДАІ, да якога адносіўся Гродна і Гродзенскі раён.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Генадзь Бяляўскі. Крыніца фота: прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Гродзенскай вобласці з’явіўся яшчэ адзін памочнік Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў распараджэнне «Аб упаўнаважаных прадстаўніках Кіраўніка дзяржавы». Такі прадстаўнік накіраваны і ў Гродзенскую вобласць. Упаўнаважаным прадстаўніком у Гродзенскай вобласці стаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Заяц.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Леанід Заяц. Фота: БЕЛТА

У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб

Навучаць дзяцей дысцыпліне і знаёміць іх са зброяй пачалі ў Гродне. Гэтым займаецца вайскова-патрыятычны клуб «Цыркон». Заняткі адбываюцца па выхадных у вайсковай частцы 5522 на вуліцы Чырванаармейскай. Адкрыццё клуба прымеркавалі да дня ўнутранных войскаў 18 сакавіка.

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Цыркон». Крыніца: grodnonews.by

У гродзенскім АМАПе — новы камандзір. Яму забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію

Падраздзяленне АМАП ўзначаліў Юрый Насеня. Раней ён быў намеснікам камандзіра АМАП, паведамляе Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на міліцыю Гродна. Яго папярэднік Віктар Краўцэвіч пайшоў на павышэнне — стаў камандзірам спецпадраздзялення «Алмаз».

10 крымінальных артыкулаў, рэклама рэферэндуму, дамоўленасці паміж спецслужбамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Юрый Насеня. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама