Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Тытунёвая фабрыка плануе выпускаць папяровыя стаканчыкі: па 316 тысяч у суткі - Hrodna.life - навіны Гродна

ГУП «Тытунь», заснавальнікам якога з’яўляецца Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», плануе вырабляць аднаразовыя папяровыя кубачкі. На станок па іх вытворчасці прадпрыемства плануе выдаткаваць 2 млн рублёў. Пра гэта стала вядома з сайта дзяржзакупак.

Тытунёвая фабрыка плануе выпускаць папяровыя стаканчыкі: па 316 тысяч у суткі
Папяровы кілішак з кавай.Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Lex Sirikiat. unsplash.com

«Тытунь» шукае лінію па вытворчасці і запакоўцы аднаслойных аднаразовых папяровых стаканчыкаў. Яна павінна прадукаваць да 220 стаканчыкаў у хвіліну. Мінімальная хуткасць — 170 у хвіліну.

У закупачную цану ўключылі шэф-мантаж, пуска-наладачныя працы, запчасткі, навучанне супрацоўнікаў і здачу ў эксплуатацыю. Паставіць лінію павінны да 1 чэрвеня 2022 года.

Чым займаецца «Тытунь»

Гандлёвае прадпрыемства «Тытунь» стварыла ў канцы 2013 года Тытунёвая фабрыка «Нёман». Спачатку прадпрыемству належалі кіёскі «Табакерка», што масава пачалі з’яўляцца ў Гродне і іншых гарадах Беларусі ў 2014−2015 гадах. Але ў снежні 2017-га на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі было вырашана, што сеткай кіёскай павінна валодаць кампанія «Энерга-Оіл» Аляксея Алексіна. Кіёскі перадалі ёй у арэнду.

Зараз, згодна з інфармацыяй на сайце кампаніі, «Тытунь» валодае праектным бюро, медычным цэнтрам, аказвае паслугі паліграфіі, экспедыцыі і клінінгу.

Якія яшчэ праекты хоча запусціць тытунёвая фабрыка

Тытунёвая фабрыка «Нёман» у чэрвені 2021 года вырашыла пабудаваць каскадныя сажалкі для гадавання фарэлі. Іх планавалі зрабіць у Пышках у прыбярэжнай зоне Нёмана. Але пакуль не знайшлося пастаўшчыка перадпраектнай дакументацыі.

Таксама тытунёвая фабрыка плануе пабудаваць ля Альшанкі тыпаграфію для друку абгортак для пачкаў цыгарэт. Будаўніцтва запланавана на 2022 год. Абсталяванне і сыравіну плануюць імпартаваць, бо вытворчасці патрэбных у Беларусі няма. Прыкладнаца цана праекта — $ 30,5 млн.

Чым яшчэ «няпрофільным» займаецца тытунёвая фабрыка?

Тытунёвая фабрыка «Нёман» вырабляе бытавыя маскі, перавозіць грузы, валодае гасцініцай «DRIVE-HOTEL», базай адпачынку «Привал», паляўнічай гаспадаркай і рыбалоўнай гаспадаркай у структуры аграэкатурыстычнага комплексу «Белый Лось».

Чытайце таксама:

Ш — Шарашэўскі. 5 фактаў пра заснавальніка тытунёвай фабрыкі ў Гродне

Тытунёвая фабрыка «Нёман» спадзяецца знайсці замену сыравіне з ЕС у Кітаі