Навіны

Чарговы суд за абразу міліцыянта Казлоўскага. Выхавацельку дзіцячага садка асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі»

Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 6 траўня асудзіў Святлану Анціпкіну на 1,5 гады «хатняй хіміі». Прычынай стаў абразлівы каментар у «Аднакласніках» пад публікацыяй з фота старэйшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС Гродна Уладзіміра Казлоўскага. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уладзімір Казлоўскі пасля пікета Сяргея Ціханоўскага ў Гродне 29 траўня 2020 года. Фота. Hrodna.life.

Выхавацельку дзіцячага садка Святлану Анціпкіну асудзілі па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). З яе спагналі 1,5 тыс. рублёў. У такую суму ацаніў свае маральныя пакуты Казлоўскі. 800 рублёў Анціпкіна пералічыла за дзень да суда.

Паводле абвінаваўцы, каментар быў зняважлівы і ўтрымліваў ненарматыўнае выказванне. Акрамя гэтага Анціпкіна адрэагавала на допіс у суполцы рэакцыяй «клас» і тым самым размясціла яго на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Казлоўскага суд дапытаў анлайн.

Хто такі старэйшы лейтэнант Уладзімір Казлоўскі

Уладзімір Казлоўскі - той самы міліцыянт, які падчас пікету 29 мая 2020 года ў Гродне паваліўся на зямлю падчас затрымання Сяргея Ціханоўскага. Пазней у міліцыянта выявілі ўдар пярэдняй брушной сценкі, але яго не шпіталізавалі.

Чытайце таксама: Милиционер, который упал на пикете Тихановской в Гродно, ранее уже участвовал в «политических «делах

Каго яшчэ судзілі за абразу Казлоўскага

За абразу Казлоўскага 2 верасня 2021 года паводле арт. 369 КК асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» мінчука Руслана Літвіна. Паводле абвінавачання, 31 кастрычніка 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар пад фота Казлоўскага ў Telegram-канале «Каратели Беларуси».

Казлоўскі ў той раз таксама не прыехаў на суд і таксама заявіў прэтэнзію на 1500 рублёў за нібыта маральную шкоду. Суд пазоў Казлоўскага задаволіў.

Па той жа артыкуле асудзілі мінчука Андрэя Васілеўскага — 27 кастрычніка 2021 года ён атрымаў 2,5 гады «хатняй хіміі». Абвінавачванне грунтавалася на каментары ў «Аднакласніках».

Казлоўскі тлумачыў, што ў той дзень яму прыйшло «больш за тысячу абраз, пагроз прымянення гвалту ў дачыненні да яго, яго родных і блізкіх». Каментар абвінавачанага нібыта «дыскрэдытаваў яго ў вачах грамадскай думкі, нанёс удар па аўтарытэце, прынізіў прафесійныя якасці».

У траўні 2021 на гродзенскіх судах па «Справе Ціханоўскага» ўчастковы Казлоўскі запатрабаваў ад аднаго з абвінавачаных 8000 рублёў маральнай кампенсацыі.

У снежні 2021 года суд Савецкага раёна Гомеля асудзіў 47-гадовага дальнабойшчыка Андрэя Дзямідава на тры гады «хіміі». Прычынай стаў каментар пра Казлоўскага ў «Аднакласніках», як і ў выпадку з Анціпкінай.

За час усіх судовых паседжанняў Казлоўскі спагнаў за абразу сябе ўжо 5,5 тыс. рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024