Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Міліцыянт трапіў у бальніцу пасля затрымання Ціханоўскага ў Гродне - Hrodna.life - навіны Гродна

Як стала вядома Hrodna.life, супрацоўніка міліцыі, які пацярпеў падчас збору подпісаў на Савецкай плошчы 29 траўня, даставілі ў абласную бальніцу хуткай дапамогі.

У міліцыянта ўдар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама вядома, што па дапамогу да медыкаў звярнуўся яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі. Ён прыйшоў у цывільным адзенні,
але ніякіх цялесных пашкоджанняў у яго выяўлена не было.

Што здарылася ў Гродне?

Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі ўвечары 29 траўня ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Разам з ім затрымалі яшчэ 9 яго прыхільнікаў.

Каля 100 удзельнікаў пікету пайшлі да будынку абласной міліцыі, каб патрабаваць вызвалення затрыманых.

У той жа вечар у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паказалі сюжэт пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага. Блогера назвалі «шырока вядомым у вельмі вузкіх колах зборшчыкам подпісаў» і расказалі, што, быццам бы, яшчэ з першых хвілін збор подпісаў перарос у мітынг, а праводзіць на дадзеным этапе выбарчай кампаніі агітацыю забаронена.

«Такая манера зносін з людзьмі перарасла ў бойку. Міліцыя апынулася ў эпіцэнтры бойкі, якую зладзілі на плошчы. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергнуўся нападу», — сказаў вядучы.