Вучань 7 класа гродзенскай школы № 35 Улад Герасімовіч ужо год стварае пабудовы ў Minecraft. Сярод аб’ектаў - помнік воінам-вызваліцелям у Гродне ў выглядзе танка Т-34−85. Як гэта манетызаваць і як гульня развівае, школьнік распавёў Hrodna.life.

На Youtube-канале «Smollsie» хлопец паказвае, як стварае пабудовы ў гульні Minecraft. Ён ужо пабудаваў трохмачтавы фрэгат і трохмачтавы рбыг, танк САУ, гоначны балід з Формулы-1, грузаперавозачны карабель, ваенны джып, верталёт Мі-8, фуру дальнабойшчыка, БелАЗ, праваслаўную царкву, ваенную машыну для перавозкі салдат.

Minecraft — камп’ютарная індзі-гульня ў жанры «пясочніца», створаная ў 2009 годзе. Свет гульні цалкам складаецца з квадратных блокаў. Гульцы здабываюць рэсурсы, каб будаваць дамы, замкі і цэлыя гарады. Абмежаванняў у Minecraft фактычна няма, акрамя вышыні ўзроўню.

Ёсць і гродзенскія аб’екты: помнік воінам-вызваліцелям — танк Т-34−85 на пастаменце. Таксама Улад пабудаваў Эйфелеву вежу, старажытнагрэцкі храм і карабель «Тытанік».

 — Усе гэтыя аб’екты існуюць у наш час, — адзначыў хлопец у размове з Hrodna.life. — У планах у мяне стварыць карабель Britannic, яхту, самалёт.

Влад Герасимович c Аленой Ланской. Фото: героя
Улад Герасімовіч з Алёнай Ланской. Фота: героя

«Тытанік» за тры дні

На стварэнне аб’ектаў у хлопца сыходзіць ад дзвюх гадзін да аднаго дня. На стварэнне «Тытаніка» сышло больш за тры дні. Для стварэння аб’екта ў першую чаргу трэба вывучыць дэталі будучага будынка, разгледзець аб’ект на фотаздымках, а потым ужо займацца будаўніцтвам, гледзячы на фатаграфіі, распавёў Уладзімір.

 — Свайго ўзроўню я дасягнуў дзесьці за год сталай працы ў Minecraft. Каб дасягнуць такога ўзроўню, як у мяне, патрэбныя уседлівасць, старанне і вольны час, — лічыць школьнік. — На маю думку, пабудовы — гэта вельмі захапляльна. Гэта развівае ўяўленне і дае магчымасць фантазаваць пры стварэнні будынка з розных блокаў.

Мяркуючы па Instagram, хлопец таксама захапляецца падарожжамі, хадзіў на адкрыццё мотасезона і канцэрт Алёны Ланской, распавядаў пра сваё захапленне Minecraft на тэлебачанні. У каментарах яго нават просяць навучыць сына будаваць гэтак жа.

Автозак в Minecraft. Скриншот Hrodna.life
Ваенная машына для перавозкі салдат. у Minecraft. Скрыншот Hrodna. life

Як атрымаць за гэта грошы?

Захапленне можна манетызаваць — напрыклад, праводзячы трансляцыі на Youtube, будуючы за пэўную суму даната пазначаны ў ім аб’ект, распавёў Улад.

Пры жаданні аб’екты можна спампаваць. Таксама іх можна паглядзець у праграме і нават прайсціся «ўнутры».