Кіберспартыўны клуб «Vibe» працуе ў ГЦ «Kazarma Mall» на вул. Шчорса 11А. Ён адкрыўся ў сакавіку 2023 года. Ён месціць у сябе лаунж-зону, бар і кампутарны клуб. Рэжым працы — 24/7. «Усё лепшае для вас — кампы, гарнітура, прыстаўкі і суперская атмасфера!" — абяцаюць стваральнікі.

 — «Vibe» — гэта шматфункцыянальная кіберпрастора, дзе гатовыя сустракаць гасцей ад малога да вялікага! У нас Вы зможаце пагуляць у любімыя кампутарныя гульні альбо пазмагацца з адным у PlayStation ў асобных камфартабельных кабінках. Таксама на тэрыторыі клуба ёсць паўнавартасны бар з шырокім выбарам самых папулярных напояў і снэкаў, а ў будучыні плануецца адкрыццё ўласнай кухні! Прыходзь і пераканайся сам! — напісалі стваральнікі.

У клубе можна пагуляць на кампутарах з добрай гарнітурай, пагуляць у Playstation 4 і 5 у асобных кабінках, або пасядзець у зоне бара з праектарам.

У клубе ёсць спецыяльныя гульнявыя крэслы і «атмасфернае» асвятленне. Таксама можна купіць напоі. Пры куплі пакета «Ноч» Red Bull ідзе ў падарунак. Таксама там праходзяць мерапрыемствы — напрыклад, Just Dance Party і прагляд матчаў Лігі чэмпіёнаў.